Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за чэрвень.

Сельское хозяйство

616Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за чэрвень.

Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ Валожанкі (загадчык — Вячаслаў Машнюк). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 114 працэнтаў, сярэдні надой на карову — 642 кілаграмы, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 80 працэнтаў.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ніны Лубянцовай з фермы Валожанкі ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 649 кілаграмаў малака. Другое месца ў Святланы Аляксеевай з фермы Ручай ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 474 кілаграмы малака.

Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення кароў лепшай прызнана Таццяна Савуць з МТФ Валожанкі ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 605 кілаграмаў малака. На другім месцы Алена Смерцева з МТФ Шыці ААТ “Буеўшчына” з паказчыкам 466 кілаграмаў малака.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *