Прадстаўнікі калектыва КУВСП імя Маркава сабраліся 18 лістапада ў Радзюкоўскім СДК з нагоды прафесійнага свята

Актуальное

з добрым святочным настроем прыйшлі на ўрачыстасць жанчыны-сяброўкі з вёскі Савуткі — (злева направа) кладаўшчыца фермы Савуткі Наталля Ласоўская, загадчыца фермы Беляі Ванда Дулінец, даяркі фермы Савуткі Галіна Бялінская і Вольга Губская

18 лістапада з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў Радзюкоўскім сельскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое сабрала большую частку працаўнікоў КУВСП імя Маркава. Удала ў працоўным плане склаўся гэты год для механізатараў Уладзіміра Данчыкава, Дзяніса Арлова, Роберта

у Радзюкоўскім СДК сабраліся прадстаўнікі калектыву КУВСП імя Маркава

Саўчыца, Сяргея Сакалоўскага, Барыса Зонава, Анатолія Голуба, якія па паказчыках на першых ролях не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. А Аляксандр Кірэй, які нарыхтаваў сёлета 29857 тон зялёнай масы на кармы, ужо другі раз запар прадстаўляў Шаркаўшчыну на рэспубліканскіх дажынках. Заслужана быў адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама за вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і павышэнне яе эфектыўнасці галоўны аграном Юрый Лазарэц, яго адносіны да работы сапраўды заслугоўваюць павагі. КУВСП імя Маркава сёлета заняло першае месца ў раёне па вытворчасці рапсу (сабрана 367 тон), а дырэктару КУВСП Леаніду Зубовічу была ўручана грамата за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы кармоў (30,1 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы). Але разам з поспехамі ёсць, вядома, і недахопы. Так, сёлета з-за неспрыяльных умоў надвор’я не ўрадзіў лён. На жаль, няма чым асабліва пахваліцца ў жывёлагадоўлі, пакуль гаспадарка ў параўнанні з мінулым годам мінусе

дырэктар КУВСП імя Маркава Леанід Зубовіч уручае грашовую прэмію аграному-насенняводу Рыгору Красоўскаму

па валавай вытворчасці малака. Слабыя прывагі ў жывёлы, хаця цяпер, калі з’явіліся канцэнтраваныя кармы, сітуацыя пачынае выпраўляцца. Калі вяртацца да станоўчага, то трэба адзначыць, што сёлета намалацілі 5110 тон зерня, што на 2 тысяч болей, чым у мінулым. Аператыўна спрацавалі ў час восеньскіх работ: у аптымальныя тэрміны былі пасеяны 1422 гектары азімых зерневых і 200 гектараў рапсу, узнята зябліва на плошчы 1752 гектары. Прыбытак ад продажу сельгаспрадукцыі склаў 635 мільёнаў, а рэнтабельнасць 10, 2 працэнта.
— Паважаныя працаўнікі і ветэраны нашай гаспадаркі, — звярнуўся дырэктар КУВСП імя Маркава Леанід Іванавіч Зубовіч да прысутных, — прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам. Сялянская праца складаная, на жаль, не заўсёды дастойна аплачваецца, але яна патрэбная краіне. Вялікі дзякуй усім, хто сумленна працаваў і дасягаў рэзультатаў, якімі мы можам цяпер ганарыцца. Нізкі паклон вам, здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.
А падмацавана віншанне было грашовымі прэміямі, якія дырэктар уручыў лепшым працаўнікам.

гурт "Каліна" з Васюкоўскага СДК падараваў гледачам гадзіну добрай музыкі

Добрым падарункам у святочны дзень стала выступленне гурта «Каліна» з Васюкоўскага СДК, які выканаў для гледачоў шмат добрых і любімых песень.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *