Бібліятэкар Ларыса Мядзелец разам са сваімі памочнікамі займаецца стварэннем прыгожых твораў са звычайнай газетнай паперы

Актуальное

Ywa-GQcno6oКаб адносіць сябе да ліку творчых асоб, зусім не абавязкова складаць вершы ці пісаць музыку. Дастаткова мець багатую фантазію, цярпенне, вытрымку і верыць, што ўсё задуманае здзейсніцца. І тады нават звычайная газетная папера ператворыцца ў вашых руках у арыгінальны мастацкі шэдэўр.

Бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі Ларыса Сцяпанаўна Мядзелец з нядаўняга часу зацікавілася і асвойвае тэхніку  стварэння вырабаў са старых газет. Гэта называецца дэкаратыўна-прыкладная творчасць з газетнай саломкі. З першага погляду нават і не здагадаешся, з чаго зроблены займальныя фігуркі жывёл, кошыкі для прысмакаў ці яек, вазоны для кветак,  дзівосная яблынька, маленькі ровар і іншыя вырабы. Усё гэта сплецена з газетнай паперы  адмысловым чынам, а потым акуратна  расфарбавана і старанна ўпрыгожана.  Так стос старых газет у руках  Ларысы Сцяпанаўны  ператвараецца  ў сапраўдны рукадзельны цуд.

У Верацееўскай бібліятэцы Ларыса Сцяпанаўна праводзіць майстар-класы па пляценні з газетных трубачак  для ўсіх жадаючых. У творчасці дапамогу аказваюць супрацоўнікі Верацееўскага  ЦКіА  Алена Леанідаўна  Цітовіч,  Кацярына  Арсеньеўна  Кезік і Алеся Станіславаўна  Кулінок, якія  нарыхтоўваюць матэрыял, робяць некаторыя дэталі, самі  ствараюць  невялікія  фігуркі жывёл.  ——Вырабы з газетнай паперы глядзяцца не горш за сплеценыя з лазы, —  кажа Ларыса Сцяпанаўна, — а галоўнае, пляценне з трубачак даступна і дарослым, і дзецям — трэба толькі нарыхтаваць як мага больш матэрыялу.

У час нашай размовы  Ларыса Сцяпанаўна  расказала пра тэхналагічныя асаблівасці падрыхтоўкі  газетнай паперы да рукадзелля, пазнаёміла з  прыёмамі  выканання бумажных фрагментаў у тэхніцы пляцення.

—Асабліва гэты занятак   захапіў  дзяцей, —  працягвае аповед  Ларыса  Сцяпанаўна, — паступова  ўключаюцца ў работу,  уносячы  пасільны ўклад, наша самая маленькая рукадзельніца —чатырохгадовая Насця Кулінок, сямікласніца Паліна  Цітовіч і іншыя дзеці. Ствараючы  прыгожыя рэчы,  юныя гурткоўцы навучаюцца цаніць працу, адкрываюць свет самавыяўлення.

Знаёмячыся з работамі Ларысы Сцяпанаўны і яе памочнікаў  зноў і зноў пераконваешся, якая шматгранная, разнастайная і бязмежная творчасць. Зрабіць нешта прыгожае і цікавае можна з самых звыклых непрыкметных прадметаў. Трэба толькі спыніцца і прыгледзецца, каб у звыклым, непрыкметным знайсці дзівосныя і яркія моманты.

Таццяна ГУГАЛІНСКАЯ,

студэнтка філалагічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава

7fb2el78aoc bOXNIM8NKhE BZDIDncYTC0 c2r1bF575sk f2SxIX7uQXI G7uKsAUFHyM NGMxTv7IEks OVWxuKMHjP8 QZPQZ6u4-i0 ShzaoqfTpIo SZ1oYCH8hRY Y9FzmwoPBuM YkeswXO_SCY Yz1f4WIMmDI



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *