“Замежны госць” у Шаркаўшчыне

Актуальное

574Не так даўно да нашага карэспандэнта звярнулася жыхарка гарадскога пасёлка Таццяна Сілава. Жанчына паведаміла, што дзеці, гуляючы ў пясочніцы, знайшлі там незвычайнае для нашых мясцін насякомае даволі ўнушальных памераў. Дарэчы будзе сказаць, што “незнаёмец” прыляцеў на крылах і сеў менавіта там, дзе гулялі дзеці. Разгледзеўшы яго, хлопчыкі і дзяўчынкі аднеслі цікавую знаходку маці. Як аказалася пасля, гэта быў жук-насарог — увогуле, дзіўнае насякомае для нашых мясцін. Але ж і сапраўды, як жук-насарог мог з’явіцца ў Шаркаўшчыне, дзе да гэтага часу падобных экземпляраў насякомых не знаходзілі? У інтэрнэт-рэсурсах пра яго напісана, што жук-насарог распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Турцыі. Ён аддае перавагу ўвільготненым участкам, рачным поймам. А даўжыня цела перавышае чатыры сантыметры. Перамяшчацца на крылах або па зямлі. Цікавы факт, што па глебе жук-насарог можа праходзіць без перапынку на адлегласць да пяцідзясяці (!) кіламетраў.

— Знойдзеных жукоў лепш не чапаць, — паведамілі нам у Навукова-практычным Цэнтры НАН Беларусі, — насякомае браць у рукі можна толькі ў безвыходных сітуацыях, каб аказаць дапамогу. Прырода ўжо сама адрэгулюе паводзіны жука ў незнаёмым для яго асяроддзі. Жук-насарог занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу. Асяроддзе прабывання яго ў нашай краіне немагчыма.

Апошні раз жука-насарога на тэрыторыі Беларусі бачылі ў Магілёве ў 2013 годзе. Застаецца тольгі здагадвацца, як гэты “замежны госць” папаў у Шаркаўшчыну.

Сяргей РАЙЧОНАК



1 комментарий по теме ““Замежны госць” у Шаркаўшчыне

  1. Прочитав статью, порылся в своем арсенале фотографий. Оказывается такой жук прилетал к нам на улицу Первомайскую и в 2008 году. Есть фото. Но мы тогда не придали этому особого значения.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *