Старшыня райвыканкама Мікалай Баговіч правёў сустрэчу з калектывам УКП ЖКГ

Общество

9510 жніўня з работнікамі працоўнага калектыву УКП ЖКГ адбылася сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Ірынархавіча Баговіча. Асноўнай тэмай размовы сталі вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу і асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступныя 5 год. Старшыня райвыканкама, які ў ліку дэлегацыі прадстаўляў наш рэгіён на пятым Усебеларускім народным сходзе, спыніўся на асноўных прыярытэтных пытаннях, што былі адзначаны на сходзе Кіраўніком краіны для паспяховай рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы. Гэта інвестыцыі, занятасць насельніцтва, экспарт, інфарматызацыя і моладзь. Падчас свайго выступлення Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што важнейшае значэнне для развіцця эканомікі краіны і нашага рэгіёну мае экспартная састаўляючая, а таксама прыцягненне інвестыцый у Шаркаўшчынскі раён. Вялікая ўвага  надаецца развіццю недзяржаўнага сектара эканомікі — прадпрымальніцкай дзейнасці. Бо ад паспяховага развіцця малога бізнэсу выйграюць усе — з’явяцца новыя працоўныя месцы, папоўніцца дзяржаўная казна, а людзі атрымаюць большы выбар тавараў і паслуг. У бліжэйшую пяцігодку вялікае значэнне будзе надавацца развіццю сельскай гаспадаркі. Не будзе забыта вёска — акцэнт плануецца зрабіць на аграгарадкі і цэнтральныя сядзібы сяльгаспрадпрыемстваў. Усебаковая падтрымка будзе аказвацца развіццю фермерскіх гаспадарак. Напрыканцы свайго выступлення кіраўнік раёна дадаў, што не варта звяртаць увагі на чуткі аб магчымай ліквідацыі нашага рэгіёну. Шаркаўшчынскі раён застанецца, гэта дакладная інфармацыя, і ў людзей ёсць усе падставы для таго, каб жыць у нашым раёне, будаваць сабе тут жыллё і займацца яго добраўпарадкаваннем, расціць дзяцей і памнажаць дабрабыт свайго краю.

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам УКП ЖКГ аб неабходнасці своечасовага праходжання дыспансэрызацыі ўсім прысутным паведаміў галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома. У час выступлення ён спыніўся на асноўных відах паслуг, якія галоўная медустанова раёна прапануе  сваім наведвальнікам, і засяродзіў увагу на тым, што здароўе людзей у многім залежыць ад іх уласных беражлівых адносін да яго.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *