1 верасня, у Дзень ведаў, першы ўрок у навучальных установах краіны прайшоў пад назвай “Нам свет завешчана берагчы”. Для вучняў 8 і 10 класаў школ нашага гарадскога пасёлка такі ўрок-падарожжа распрацавалі і правялі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак і Алена Кобелева. У форме завочнага падарожжа па Беларусі і Шаркаўшчынскім раёне дзеці даведаліся найбольш цікавыя факты пра гістарычнае мінулае нашай краіны, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, знакамітых людзей Шаркаўшчынскага краю і найбольш актуальныя навіны сучаснасці. На сімвалічным дрэве старшакласнікі напісалі пажаданні сваёй краіне. А супрацоўнікі раённай бібліятэкі павіншавалі дзяцей з Днём ведаў і пажадалі ўсім вучням поспехаў і выдатнага настрою ў новым 2016-2017 навучальным годзе.





