Сёлета ў Шаркаўшчынскім раёне ў вадзе загінулі 5 чалавек

Актуальное

Заканчваецца 2011 год, на жаль, не абышлося ў ім без ахвяр, прычынай смерці якіх стала ўтапленне. Па раёне загінулі ў вадзе 5 чалавек.
29 сакавіка жыхарка вёскі Парэчча Лужкаўскага сельсавета 1929 года нараджэння пайшла па ваду, паслізнулася і ўпала ў калодзеж.
1 ліпеня, знаходзячыся ў нецвярозым стане і не ўмеючы плаваць, 35-гадовая грамадзянка З. зайшла ў штучны вадаём аграгарадка Більдзюгі і патанула ў 5 метрах ад берага.
14 ліпеня жыхар вёскі Германавічы 1940 года года нараджэння пайшоў у 5 гадзін раніцы на рыбалку на рэчку Дзісна, а ў 7 гадзін яго цела адшукалі ў вадзе каля берага.
Аналагічны выпадак адбыўся з 65-гадовым жыхаром райцэнтра, які вечарам 6 жніўня таксама пайшоў парыбачыць, а раніцай яго адшукалі мёртвым.
18 жніўня на беразе Дзісны адшукалі мёртвага грамадзяніна Н.
Калі казаць пра дзейнасць выратавальнага паста на пляжы па вуліцы Вадап’янава, то за мінулы купальны сезон было выратавана 5 чалавек, папярэджана — 24.
А. ШАЛЬЦ,
старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *