Бібліятэка — аптэка для душы. 15 верасня бібліятэкары раёна будуць адзначаць сваё прафесійнае свята — Дзень бібліятэк

Актуальное

img_9844-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а з імі і многія чытачы – будуць адзначаць прафесійнае  свята – Дзень бібліятэк. Свята з’явілася ў краіне  ў 2001 годзе па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дата выбрана ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, галоўнага кнігасховішча краіны.

Шаркаўшчынская бібліятэчная сістэма  арганізавана ў 1977 годзе.  З 1 ліпеня 2016 года ў сетку бібліятэк Шаркаўшчынскага раёна ўваходзяць  17 бібліятэк: цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка і 15 сельскіх бібліятэк-філіялаў.

За гады існавання цэнтральнай бібліятэкі сфарміраваўся творчы калектыў, з’явіліся свае прыгожыя  традыцыі,-паведаміла дырэктар Шаркаўшчынскай ЦБС Алена Цімафееўна Фромертас.- Ад супрацоўнікаў нашай сістэмы залежыць, якія будуць кнігі ў бібліятэцы, як будзе пабудавана работа па абслугоўванні чытачоў. На сённяшні дзень у нашай бібліятэчнай сістэме працуюць  33 супрацоўнікі. Дзейнасць  усіх устаноў каардынуе цэнтральная раённая бібліятэка. Напярэдадні прафесійнага свята хачу сказаць словы шчырай удзячнасці работнікам, якія пакінулі свой значны след у бібліятэчнай дзейнасці раёна, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта Аліна Эдмундаўна Яблонская, Ларыса Іванаўна Марковіч, Любоў Сяргееўна Сырцова, Ларыса Анісімаўна Папчанка, Ірэна Мечыславаўна Більдзюга, Кацярына Аляксандраўна Аўлас, Аліна Баляславаўна Ракоца, Зоя Уладзіміраўна Кавінька, Людміла Карнееўна Мацкевіч, Ірына Віктараўна Абламава, Галіна Мечыславаўна Фаміна, Марыя Андрэеўна Фомчанка, Ірэна Канстанцінаўна Руткоўская, Зінаіда Канстанцінаўна Машнюк, Валянціна Андрэеўна Буйка, Ларыса Аляксандраўна Чарняўская, Леаніда Станіславаўна Рымчонак,Клемянціна Антонаўна Латышонак, Цыліна Бярнардаўна Кундра, Святлана Іосіфаўна Шантар, Марыя Людвігаўна Талапіла. Шчырых слоў удзячнасці за сваю працу заслугоўвае бібліятэкар Іёдскай бібліятэкі Галіна Парфір’еўна Яблонская – 40 гадоў жыцця яна прысвяціла бібліятэчнай справе.

Высокай адзнакі заслугоўвае работа аддзела камплектавання і апрацоўкі літаратуры, які з вясны гэтага годаўзначальвае Святлана Базарэвіч; аддзела абслугоўвання і інфармацыі (загадчыца аддзела (Таццяна  Райчонак), аддзела бібліятэчнага маркетынгу ( загадчыца аддзела Марыя Сушко), работа дзіцячай бібліятэкі пад кіраўніцтвам загадчыцы Тамары  Паляк. У ліку лепшых бібліятэкараў раёна, што працуюць на сяле, Ларыса Мядзелец (Верацееўская бібліятэка),Таццяна Хоміч (Германавіцкая бібліятэка), Лена Гугалінская і Ірына Машара (Лужкаўская бібліятэка). Належным чынам пад кіраўніцтвам Паліны Аляксандраўны Чарняўскай арганізавана работа прафсаюзнай арганізацыі. А ўвогуле, высокі прафесіяналізм, пачуццё адказнасці за рэзультаты сваёй дзейнасці, адданасць прафесіі, разуменне яе значнасці, імкненне да лепшага і новага характэрны для ўсіх супрацоўнікаў бібліятэкі.

А яшчэ наша бібліятэка даўно стала не толькі  сховішчам інтэлектуальных і духоўных каштоўнасцяў, але і ўнікальным цэнтрам прыцягнення для ўсіх цікавых, актыўных таленавітых людзей  самых розных прафесій, сацыяльных статусаў і ўзростаў. Ветэраны ў нас дзеляцца ўспамінамі аб мінулым, а дзеці – марамі пра будучыню.

Мастакі і майстры – людзі з “залатымі” рукамі праводзяць у нас творчыя выставы, мясцовыя паэты – чытаюць  вершы. Сярод аматараў творчасці, рукадзелля і кветкаводства вялікую папулярнасць набыла дзейнасць клубаў “Вяснянка” і “Жаночы час”, створаных пры цэнтральнай раённай бібліятэцы. Арганізуе гэту цікавую работу з насельніцтвам Таццяна Міхайлаўна Райчонак – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Чытаючыя людзі – асаблівы народ. Складаны, патрабавальны, які ўвесь час знаходзіцца ў пошуках і сумненнях. Нездарма ж бібліятэку называюць “аптэка для душы”. І нашы супрацоўнікі стараюцца арганізаваць сваю работу так, каб людзям заўсёды было ў нас камфортна, і яны з задавальненнем вярталіся  ізноў.

У бягучым годзе асноўны акцэнт ў рабоце бібліятэк сістэм быў зроблены на выкананне  плана мерапрыемстваў ў межах аб’яўленага ў краіне Года культуры.Былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітым людзям беларускай культуры – юбілярам 2016 года: Івану Мележу і Івану Шамякіну, Кандрату Крапіве, Алаізе Пашкевіч (Цётцы), Уладзіміру Мулявіну, а таксама нашаму земляку, народнаму артысту Беларусі Паўлу Дубашынскаму. Бібліятэкары раёна прымалюць ўдзел у рэспубліканскіх акцыях  і праводзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўных дзяржаўных святаў. Апошнія навіны з бібліятэк раёна можна даведацца на нашым інтэрнэт-сайце:scharcbs.jimdo.com

Я шчыра віншую ўсіх работнікаў бібліятэчнай сістэмы і ветэранаў кніжнай нівы нашага раёна з Днём бібліятэк! Жадаю кожнаму трывалага здароўя, больш шчаслівых, радасных дзён у жыцці, творчага натхнення і толькі ўдзячных чытачоў! Са святам вас!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.img_9841-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_9846-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9847-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_9848-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *