Тэма гутаркі — законнасць і правапарадак

Актуальное

260-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

У мінулы аўторак старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель сустрэўся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак. Тэмай гутаркі стала “Забеспячэнне законнасці і правапарадка, як важная ўмова грамадскай стабільнасці”.

— Сёння Беларусь з’яўляецца востравам міру і стабільнасці, — сказаў Іван Канстанцінавіч. — Гэта стала магчымым дзякуючы сацыяльна-эканамічнай палітыцы, курсу на забеспячэнне законнасці і правапарадку. Нарматыўна-прававыя акты нашай краіны адпавядаюць узроўню развіцця грамадства. За гады незалежнасці ў Беларусі праведзена маштабная работа па ўдасканальванню сістэмы заканадаўства.

24 студзеня 2016 года ўступіў у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”. Яго палажэнні накіраваныя на паслядоўнае ўдасканальванне антыкарупцыйнага заканадаўства.

Адным з асноўных органаў, чыя дзейнасць непасрэдна накіравана на забеспячэнне законнасці і ахову правапарадка, выступаюць органы ўнутранных спраў. У Беларусі злачынствы з выкарыстаннем  агнястрэльнай зброі носяць эпізадычны характар, зніклі факты заказных забойстваў, захопу заложнікаў.

Ва ўмовах палітычнай і тэрарыстычнай напружанасці ў свеце беларускай міліцыяй прымаюцца меры па недапушчэнні незаконнага абароту зброі і боепрыпасаў, папярэджванню правапарушэнняў з іх выкарыстаннем. З 11 па 15 красавіка бягучага года на тэрыторыі краіны праведзена аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”, накіраванае на актывізацыю добраахвотнай здачы зброі, боепрыпасаў, узрыўных прыстасаванняў.

З 1 студзеня 2012 года ў нашай краіне дзейнічае новая следчая структура — Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, які прадстаўляе адзіную і цэнтралізаваную сістэму дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і якія здзяйсняюць паўнамоцтвы ў сферы дасудзебнага крымінальнага выканання. Прэзідэнт Беларуі А. Р. Лукашэнка арыентаваў следчых на тое, што іх задача — разгледзець у вызначаны тэрмін любую заяву, пры наяўнасці складу правапарушэння пачаць крымінальную справу, а затым яе расследаваць, сабраць доказы і шукаць вінаватых.

Іван Канстанцінавіч у канцы размовы адказаў на пытанні прысутных, а таксама паведаміў, што ў мэтах павышэння ўзроўню індывідуальнай прафілактыкі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, папярэджвання здзяйснення крымінальных учынкаў у сферы сямейна-бытавых адносін з 14 па 18 верасня праводзіўся асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Быт”.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *