Як арганізавана ідэалагічная работа ў Шаркаўшчынскай ПМК-68. Дадзенае пытанне разглядалася на пасяджэнні райвыканкама 25 лістапада

Общество

На пасяджэнні райвыканкама, якое праводзілася 25-га лістапада, было разгледжана пытанне “Аб стане ідэалагічнай рабоце ў дачэрнім камунальным унітарным будаўнічым прадпрыемстве “Шаркаўшчынская перасоўная механізаваная калона № 68”.
Пасля заслухоўвання і абмеркавання адпаведнай інфармацыі было адзначана, што на прадпрыемстве вядзецца пэўная работа па фарміраванню ў калектыве пазітыўнай ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў у ажыццяўленні эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў, ідэалагічнаму забеспячэнню выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, стабільнасці і нармальнага маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўным калектыве.
Для арганізацыі ідэалагічнай работы маюцца неабходная матэрыяльна-тэхнічная база і кадры. Развіта і якасна абноўлена сацыяльная сфера, створаны належныя ўмовы для працы і адпачынку людзей.
Зацверджана інфармацыйна-кансультатыўная група з дзесяці інфарматараў-кансультантаў, выкарыстоўваюцца такія формы ў рабоце, як сустрэчы ў калектыве, прыёмы грамадзян, правядзенне адзінага дня інфармавання і ідэалагічных планёрак. Аформлены калектыўны дагавор, наглядная агітацыя, Дошка гонару, створана пярвічная маладзёжная арганізацыя грамадскага аб’яднання БРСМ. У мэтах прафілактыкі негатыўных праяўленняў працуюць камісія па барацьбе з п’янствам, пярвічная арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”, савет прафілактыкі. Асноўнымі формамі работы па арганізацыі адпачынку членаў працоўнага калектыву з’яўляюцца дзяржаўныя і прафесіянальныя святы, адметныя даты, спартыўныя мерапрыемствы, канцэрты мастацкай самадзейнасці.
Зроблена і робіцца на сённяшні дзень нямала, але, тым не менш, ідэалагічную работу на дадзеным прадпрыемстве неабходна ўзмацняць і ўдасканальваць.
У сувязі з тым, што на пасяджэнні райвыканкама прысутнічалі кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна і намеснікі кіраўнікоў райцэнтра па ідэалагічнай рабоце райвыканкам абавязаў іх забяспечыць сістэмную ідэалагічную работу ў працоўных калектывах з улікам патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб удасканальванні кадравага забеспячэння ідэалагічнай работы ў Рэспубліцы Беларусь”. Сканцэнтраваць яе на забеспячэнні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацаванні грамадскай бяспекі, дысцыпліны і маральнага клімату сярод членаў працоўных калектываў.
Неадкладна распрацаваць мерапрыемствы на 2012 год па рэалізацыі Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, правядзенню дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы працы, папярэджванню і прафілактыцы на вытворчасці выпадкаў п’янства і траўматызму, замацаванню маладых спецыялістаў. Назначыць адказных за правядзенне падпісной кампаніі, прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямі наглядную агітацыю.
Да 25-га снежня арганізаваць правядзенне падпісной кампаніі з разлікам выхаду на ўзровень 1 студзеня 2011 года як ведамаснай, так і індывідуальнай. Распрацаваць план ідэалагічнай работы на 2012 год згодна з рэкамендацыямі адзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
У студзені 2012 года абсталяваць інфармацыйна-метадычныя кабінеты, пакоі адпачынку і псіхалагічнай разгрузкі, унесці адпаведныя змяненні ў пасадныя інструкцыі намеснікаў, якія займаюцца ідэалагічнай работай, канкрэтызаваўшы іх абавязкі і прыняць меры па іх матэрыяльнаму стымуляванню ў выпадках выканання ідэалагічнай работы па сумяшчальніцтву, прадумаць стварэнне для іх неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Забяспечыць правядзенне адзіных дзён інфармавання, сустрэч, у тым ліку і з маладымі спецыялістамі, прыём грамадзян па асабістых пытаннях, прыцягваць да работы з персаналам пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, ветэранаў.
Да 1-га мая 2012 года аформіць часовую летапіс-хроніку працоўнай славы арганізацый.
Аддзелам культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, адукацыі райвыканкама, установе аховы здароўя шырэй выкарыстоўваць магчымасці падведамасных службаў для ўмацавання традыцый здаровага ладу жыцця, правядзення розных грамадскіх мерапрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *