Падзякі старшыні райвыканкама ўручаны бібліятэкарам

Актуальное

img_1274Праца работнікаў бібліятэк, на першы погляд, непрыкметная. У цяперашні час імклівага развіцця электронных тэхналогій усё больш людзей за інфармацыяй звяртаюцца ў інтэрнэт-прастору. Але, тым не менш, менавіта кніга можа данесці той сэнс, якога не знойдзеш у “сусветная павуціне”. Кніга — гэта скарбніца ўсіх багаццяў, лекі для душы, крыніца мудрасці, якую немагчыма цалкам спасцігнуць. Захаваннем гэтай скарбніцы і займаюцца работнікі Шаркаўшчынскай раённай цэнтралізаванай сістэмы.

На адным з рабочых пасяджэнняў райвыканкама яго старшыня Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Падзякі кіраўніка раёна за шматгадовую добрасумленную працу загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Таццяне Міхайлаўне Райчонак, бібліятэкарам Лужкаўскай бібліятэкі-філіяла Лене Андрэеўне Гугалінскай і Верацееўскай бібліятэкі-філіяла Ларысе Сцяпанаўне Мядзелец.

Сяргей РАЙЧОНАК

img_1269 img_1271



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *