Вынікі выступлення юных шаркаўшчынскіх спартсменаоў на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы ў Полацку

Спорт

У Полацку праходзіў міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы на прызы мясцовага аддзела фізкультуры, спорту і турызму. У спаборніцтвах прымалі ўдзел прадстаўнікі Вялікіх Лук (Расія), Полацка, Наваполацка, Шуміліна, Глыбокага, Обалі, Докшыц, Браслава, Віцебска і Шаркаўшчыны. У склад каманды нашага раёна ўвайшлі 25 вучняў Шаркаўшчынскай СШ № 1 і № 2, Лужкаўскай СШ і Германавіцкай СШ.
У бегу на дыстанцыі 60 метраў не было роўных Дзмітрыю Бурчыку, якія стаў пераможцам. Да стартаў хлопца падрыхтаваў трэнер В. В. Кабелка.
На 600-метровай дыстанцыі добра выступілі Дзяніс Салавей, Уладзіслаў Міхневіч, Вадзім Адзінец, Таццяна Лабуць, Васілій Кашэль. У спартыўнай хадзьбе на 1 км нядрэнна выступіла Вольга Цімашэнкава, у штурханні ядра — Любоў Ласкевіч і Аляксей Крыўко. Таксама трэба адзначыць добрае выступленне Анастасіі Якаўлевай, Мікіты Ісаева, Аляксандра Стрыжонка.
Нельга не ўзгадаць нашага земляка Арцёма Клімзу, які зараз займаецца ў Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Арцём дэманструе нядрэнныя вынікі. А пуцёўку ў спорт яму даў трэнер Германавіцкай СШ П. П. Рубніковіч.
Н. АРЭШКАВА,
дырэктар ДЮСШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *