У КБА прайшла акцыя «Павіншуем маму разам»

Актуальное

img_0208

Гадоў дваццаць назад адпраўляць родным і сябрам паштоўкі на свята было звычайнай справай. Сёння ж, у эпоху Інтэрнэта, знайсці такую картачку ў сваёй паштовай скрыні стала чымсьці экзатычным і незвычайным. І таму менавіта ў наш час электронных пасланняў і віншаванняў асабліва прыемна атрымаць паштоўку, падпісаную ад рукі.

Узгадаць гэту старую добрую традыцыю ў Дзень маці вырашылі супрацоўнікі камбіната бытавога абслугоўвання. Па ініцыятыве кіраўніцтва і прафсаюзнай арганізацыі РКБА 14 кастрычніка ў фае камбіната праходзіла  акцыя “Павіншуем маму разам!”. Менавіта ў гэты дзень кожны наведвальнік РКБА атрымаў магчымасць падпісаць для сваёй матулі спецыяльна падрыхтаваную да свята паштоўку, пакінуць яе адрас, а работнікі камбіната бытавога абслугоўвання адпраўлялі святочныя пасланні па пошце.  Акцыя стала  невялікім прыемным падарункам да свята для многіх мам.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Валерыя КАВАЛЁНКА.

 

img_0183 img_0191 img_0200 img_0205



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *