Адказ на крытычны матэрыял пра асвятленне на вуліцах гарпасёлка дае дырэктар ЖКГ Валянцін Бука

Актуальное

Недастатковае асвятленне вуліц райцэнтра ў цёмны перыяд сутак — тэма, актуальная для многіх шаркаўчан. Гэтай хвалюючай праблеме быў прысвечаны матэрыял “Ідучы па цёмных вуліцах райцэнтра”, змешчаны ў раённай газеце “Кліч Радзімы” за 26 лістапада 2011 года.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 ад 5 снежня 1997 года “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных СМІ”, рэдакцыя атрымала адказ аб прынятых мерах за подпісам дырэктара УКП ЖКГ В. Ф БУКА. Вось яго змест:
“УКП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна паведамляе: у кастрычніку—лістападзе 2011 года з мэтай асвятлення вуліц райцэнтра прадпрыемствам за ўласныя сродкі набыты і ўстаноўлены 60 лямпаў на суму 2, 2 мільёна рублёў. Адрамантаваны і асветлены вуліцы Халаева, Вадап’янава, Кірава, 17 верасня, Ціміразева, Першамайская, Даватара, Скарыны і Энгельса. У бюджэце раёна не прадугледжана неабходнае фінансаванне для асвятлення тэрыторыі гарпасёлка, а УКП ЖКГ не мае ўласных сродкаў для ажыццяўлення дадзеных работ у поўным аб’ёме. Пры выдзяленні неабходных сродкаў прадпрыемствам будуць устаноўлены лямпы там, дзе гэта неабходна, а вуліцы Шаркаўшчыны асветлены”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *