Шынамантаж прапануе свае паслугі

Актуальное

слесар-механік Фёдар Трубіла
слесар-механік Фёдар Трубіла

На тэрыторыі аўтабазы Шаркаўшчынскага кансервавага завода, якая размешчана па вуліцы Савецкая, 9а, у асобна абсталяваным боксе працуе пункт шынамантажу. Да паслуг аўтаўладальнікаў тут маюцца гідрапад’ёмнік на 4 тоны для машын малога і сярэдняга класаў, балансіровачны і шынамантажны станкі.

Свае паслугі пункт прапануе па даступным кошце. А працуе ён з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00, у суботу з 8.00 да 15.00, выхадны дзень — нядзеля. Слесар-механік Фёдар Трубіла паведаміў нам, што можна таксама папярэдне патэлефанаваць на нумар (8-033) 384-86-64 (МТС) і ўзгадніць самы зручны для кліента час прыезду.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *