У рамках міжнароднага супрацоўніцтва Шаркаўшчынскі раён наведала дэлегацыя з Даўгаўпілскага края Латвійскай Рэспублікі

Актуальное Общество

img_9844-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c4 лістапада ў межах заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Даўгаўпілскім краем Латвійскай Рэспублікі і Шаркаўшчынскім раёнам Рэспублікі Беларусь у нашым гарадскім пасёлку адбыўся семінар на тэму “Фарміраванне ў насельніцтва раёна ўстойлівых установак здаровага ладу жыцця”.

Першая частка семінара праходзіла ў вялікай зале райвыканкама. Латвійская дэлегацыя пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Даўгаўпілскай краявой думы Ванды Кезіка сустрэлася са старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалаем Ірынархавічам Баговічам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Уладзімірам Серафімавічам Шпяцом. Мікалай Ірынархавіч пазнаёміў замежных гасцей з нашым рэгіёнам, яго сацыяльнай сферай, планамі далейшага развіцця і дасягненнямі шаркаўчан. Больш падрабязна даведацца пра навіны нашага краю дапамог фільм пра Шаркаўшчыну. На тэму «Фарміраванне ў насельніцтва раёна ўстойлівых установак здаровага ладу жыцця» выступіў галоўны ўрач УЗ «Шаркаўшчынская ЦРБ» Станіслаў Тадэвушавіч Стома.

Другая практычная частка візіту замежных гасцей у наш рэгіён праходзіла ва ўстанове аховы здароўя «Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца». Пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача Станіслава Тадэвушавіча Стомы і яго намесніка Мікалая Валянцінавіча Манкевіча дэлегацыя наведала тэрапеўтычнае, хірургічнае, педыятрычнае і прыёмнае аддзяленні, фізіяпрацэдурны кабінет, некаторыя іншыя аб’екты, што ўваходзяць у склад бальніцы, сустрэлася з шаркаўшчынскімі медыкамі, пазнаёмілася з арганізацыяй іх работы.

Па словах выканаўчага дырэктара Даўгаўпілскай краявой думы Ванды Кезіка, для раённай бальніцы невялікага гарадскога пасёлка Шаркаўшчынская ЦРБ уражвае сучасным медыцынскім абсталяваннем і камфортнымі ўмовамі для пацыентаў. Паліклініка і стацыянар складаюць адзін комплекс, які дазваляе людзям атрымліваць шырокі спектр неабходных медыцынскіх паслуг. Пры гэтым значная ўвага надаецца не толькі лячэнню, але і рэабілітацыі пацыентаў, у той час як у Латвіі медустановы абмяжоўваюцца пераважна толькі лячэбнымі паслугамі.

— Цэны на платныя медыцынскія працэдуры ў шаркаўчан значна больш прымальныя, — адзначыла Ванда Кезіка. — У Латвіі сістэма зусім іншая. Ва ўсіх нашых працуючых — страхаванне. І страхоўка пакрывае медыцынскія паслугі, праўда не ўсе. У Беларусі нашы страхавыя полісы не дзейнічаюць, але цэны на парадак ніжэйшыя за нашы. Даходы ў грамадзян Латвіі вышэйшыя, але і аплочваем мы ўсё на 100 працэнтаў. І калі параўноўваць, то ў Беларусі медыцына значна больш даступная для людзей.

Ужо звыш 5 гадоў Даўгаўпілскі край актыўна супрацоўнічае з Шаркаўшчынскім раёнам. Шаркаўчан, напрыклад, цікавяць некаторыя аспекты сельскагаспадарчай дзейнасці. Групы кіраўнікоў і спецыялістаў, якія прыязджалі да нас, знаёміліся з сучаснай тэхналогіяй сяўбы, што выкарыстоўваецца ў нас, камп’ютарным абслугоўваннем фермаў, некаторымі іншымі спецыфічнымі пытаннямі. Наша супрацоўніцтва прыносіць узаемавыгадную карысць, а значыць, яно абавязкова будзе працягвацца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ

Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ і Валерыя КАВАЛЁНКА.img_3350-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3268-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3276-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3279-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3282-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3310-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3338-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3357-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3361-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *