Выхад на лёд падчас ледаставу забараняецца, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў

Служба 101

717_05116dubino-kopirovangieСёлета ў выніку выпадзення вялікай колькасці снегу і першымі маразамі пытанне бяспекі на льду становіцца актуальным ужо цяпер, у лістападзе. На вадаёмах утварылася нетрывалае покрыва са снегу, выхад на якое крайне небяспечны. У сувязі з гэтым старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч звяртаецца да жыхароў раёна і гарадскога пасёлка з просьбай у гэты небяспечны перадзімовы перыяд быць асабліва асцярожнымі. Асабліва прывабны першы лёд для дзяцей, іх так і цягне выскачыць на падмерзлыя вадаёмы, пакоўзацца, пагуляцца. У дадзеным выпадку адпаведную работу з дзецьмі павінны правесці бацькі, патлумачыць тую бяспеку, якая тоіцца ў гульнях на тонкім нетрывалым першым лёдзе. Яшчэ адна група рызыкі рыбакі, якія спяшаюцца распачаць сезон зімовай рыбалкі. Трэба памятаць, што выхад на лёд падчас ледаставу забараняецца,  пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *