Вучні Шаркаўшчынскай СШ № 1 — сярод пераможцаў раённага этапа прадметных алімпіяд

Молодежь

299Высокі ўзровень ведаў па выніках раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў прадэманстравалі ў гэтым годзе вучні Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. На іх рахунку 13 дыпломаў першай ступені, 20 дыпломаў другой ступені і 22 — трэцяй. У выніку за вучнямі школы 59 працэнтаў прызавых месцаў ад агульнай колькасці пераможцаў, а гэта на 10 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе.

— Неабходна адзначыць мэтанакіраваную работу нашых педагогаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шаркаўшчынскай СШ № 1 Наталля Мікалаеўна Атрахімовіч. — Найбольшую колькасць пераможцаў падрыхтавалі настаўнікі Сняжана Пятроўна Скопец (руская мова), Лілія Аляксандраўна Касарэўская (грамадазнаўства), Ала Чаславаўна Рабіза (працоўнае навучанне), Аляксандр Авімавіч Кандрацьеў (англійская мова), Святлана Мікалаеўна Грыгаровіч (беларуская мова), Антаніна Валяр’янаўна Зубовіч (біялогія), Ірына Аляксандраўна Кавалёнак (хімія). Рэзультаты прадметных алімпіяд сведчаць пра тое, што настаўнікі-прадметнікі вялікую ўвагу надаюць падрыхтоўцы дзяцей.

У школе склалася пэўная сістэма работы з адоранымі вучнямі. Распрацавана і прымяняецца на практыцы “Праграма работы са здольнымі дзецьмі на 2014—2020 гады”, існуе банк дадзеных з інфармацыяй аб адораных, здольных і таленавітых дзецях. Усе названыя вучні наведваюць прадметныя факультатывы, удзельнічаюць у правядзенні прадметных дэкад, з імі праводзіцца індывідуальна-дыферынцыраваная работа на ўроках. Настаўнікамі-прадметнікамі распрацаваны планы работы з адоранымі вучнямі, якія рэалізуюцца не толькі на ўроках, але і ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці. На працягу навучальнага года па вучэбных прадметах праводзіцца круглагадовая алімпіяда.

Кожны год вучні школы прымаюць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах. У кастрычніку 2016 года адбыўся першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды. У ім прынялі ўдзел 374 вучні школы. У лістападзе і снежні ў раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды ўдзельнічалі 94 вучні нашай школы, 55 з іх сталі прызёрамі. Дзеці прадэманстравалі адны з лепшых рэзультатаў у раёне і заваявалі дыпломы.

Беларуская мова і літаратура

Анастасія Квач (11 “Б”) — дыплом 1 ступені;

Арына Новікава (11 “Б”) — дыплом 2 ступені;

Дар’я Седзюкевіч (11 “Б”), Анастасія Бука (10 “Б”), Анастасія Дубоўская (9 “В”) — дыпломы 3 ступені.

Грамадазнаўства

Таццяна Бутовіч (11 “А”), Валерыя Свяцкая (11 “А”), Сяргей Голуб (10 “Б”), Вікторыя Малецкая (10 “Б”) — дыпломы 1 ступені;

Анастасія Якаўлева (11 “А”), Анна Каланда (11 “А”), Павел Януш (10 “Б”), Яна Шакялеўская (10 “Б”) — дыпломы 2 ступені.

Руская мова і літаратура

Паліна Арцюшэўская (9 “Б”), Марыя Бараноўская (10 “Б”), Валерыя Свяцкая (11 “Б”), Кацярына Чупрова (11 “Б”), Святлана Клімза (11 “Б”) — дыпломы 1 ступені;

Марыя Байкоўская, (11 “Б”), Вікторыя Каленцьева (9 “А”) — дыпломы 2 ступені.

Матэматыка

Анастасія Катовіч (11 “Б”) — дыплом 1 ступені;

Аляксей Баговіч (11 “Б”), Мікіта Пундзіс (11 “Б”) — дыпломы 2 ступені;

Арцём Данчыкаў (8 “А”), Яўген Машнюк (10 “Б”) — дыпломы 3 ступені.

Біялогія

Вікторыя Цітовіч (11 “Б”), Алёна Валошына (11 “Б”) — дыпломы 2 ступені;

Вікторыя Іванова (11 “Б”), Дар’я Седзюкевіч (11 “Б”), Анастасія Квач (11 “Б”), Паліна Разанцава (10 “А”), Анна Васілеўская (10 “А”), Дар’я Машара (9 “А”), Дзіяна Лагун (9 “А”) — дыпломы 3 ступені.

Гісторыя

Данііл Бабоўскі (8 “В” за 10 клас) — дыплом 3 ступені.

Хімія

Паліна Арцюшэўская (9 “Б”) — дыплом 1 ступені;

Вікторыя Цітовіч (11 “Б”), Анастасія Катовіч (11 “Б”) — дыпломы 3 ступені.

Англійская мова

Валерыя Свяцкая (11 “А”) — дыплом 1 ступені;

Дзяніс Бука (11 “А”), Анастасія Кабелка (11 “А”) — дыпломы 2 ступені;

Арына Новікава (11 “Б”), Марыя Байкоўская (11 “Б”), Таццяна Бутовіч (11 “Б”) — дыпломы 3 ступені.

Працоўнае навучанне

Канстанцін Лабуць (10 “А”), Маргарыта Аніська (9 “Б”), Анастасія Бука (10 “Б”), Вікторыя Каленцьева (9 “А”), Дар’я Маляўка (9 “Б”), Дар’я Недзведзь (9 “Б”), Аляксандра Падоба (8 “А”) — дыпломы 2 ступені;

Аляксей Бука (10 “Б”), Вікторыя Маслоўская (8 “В”), Алеся Федуковіч (8 “Б”), Вікторыя Смерцьева (11 “Б”) — дыпломы 3 ступені.

Вучні школы прымаюць удзел у даследчай дзейнасці, раённых, абласных конкурсах, канферэнцыях, інтэрнэт-алімпіядах, становяцца пераможцамі і прызёрамі. На працягу апошніх гадоў дзеці і падлеткі ўдзельнічаюць у конкурсах, якія праводзіць Беларуская асацыяцыя “Конкурс”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Алены АНАНІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *