Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за лістапад

Сельское хозяйство

%d0%ba%d0%b0%d1%87%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%be-%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%ba%d0%b0Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за лістапад.

Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” (загадчык — Галіна Кабак). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 115 працэнтаў, сярэдні надой на карову — 403 кілаграмы, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 100 працэнтаў, таварнасць — 90 працэнтаў.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Надзеі Бяловай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 582 кілаграмы малака. Другое месца ў Валянціны Рачыцкай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 343 кілаграмы малака. Трэцяе месца ў Алены Фурс з МТФ “Трабаўшчына” ААТ “Буеўшчына”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 333 кілаграмы малака.

Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Надзея Арлова з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 596 кілаграмаў малака. На другім месцы Алена Смерцева з МТФ “Шыці” ААТ “Буеўшчына” з паказчыкам 334 кілаграмы малака.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *