Вялікі навагодні карагод сабрала сёння дабрачынная ёлка ў раённым Цэнтры культуры

Актуальное Молодежь Прафсаюзы

img_4681-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Дабрачынная ёлка, на якую завіталі дзеці з розных населеных пунктаў нашага рэгіёну, прайшла 29 снежня ў раённым Цэнтры культуры. На “Навагоднія цуды ”, а менавіта так называлася цікавае казачнае прадстаўленне, падрыхтаванае  для хлопчыкаў і дзяўчынак супрацоўнікамі раённага Цэнтра культуры, былі запрошаны дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці-інваліды, дзеці з дома сямейнага тыпу, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі, якія напярэдадні навагодніх святаў знаходзіліся ў сацыяльна-педагагічным цэнтры нашага раёна. Казачныя персанажы, падарункі і, вядома ж, цуды, чакалі ўсіх дзетак у гэты дзень. Стварыць сапраўдны  навагодні настрой  і ўбачыць шчаслівыя дзіцячыя ўсмешкі дапамагалі супрацоўнікі  многіх аддзелаў і службаў раённага выканаўчага камітэта, у тым ліку аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама,тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,раённага аб’яднання прафсаюзаў,  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, фінансавага аддзела,   раённага Цэнтра культуры, а таксама прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Аксігандль” (магазін “Мара”).

Ад імя Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта  хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і Калядамі павіншаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін, які  і ўручыў дзецям салодкія падарункі. А пад навагодняй ёлкай разам са сваімі бацькамі, настаўнікамі і выхавацелямі маленькія жыхары нагшага раёна вадзілі карагоды, спявалі песні і з радасцю апладзіравалі  гарэзлівым казачным персанажам, якія падрыхтавалі для іх вясёлае  свята. У такія моманты, калі дзіцячыя вочкі свецяцца ад шчасця, хоць на некаторы час адыходзяць у бок усе хваробы і цяжкасці. І бацькі ўсіх дзетак, запрошаных на дабрачынную ёлку, былі вельмі ўдзячныя за цікавае навагодняе свята.На працягу некалькіх гадзін пад прыгажуняй ёлкай  хлопчыкаў і дзяўчынак у вобразах казачных персанажаў весялілі ў гэты дзень Сяргей Цыунчык, Таццяна Лаздоўская, Жанна Пундзіс, Аксана Міронава, Таццяна Крыўка, Алеся Русецкая, а таксама маленькія артысты тэатральнай студыі “Балаганчык”. Дабрачыннае мерапрыемства прайшло ў рамках акцый “Нашы дзеці” і “Прафсаюзы – дзецям”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
img_4571-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4579-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4584-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4596-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4598-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4612-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4614-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4617-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4618-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4621-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4629-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4638-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4639-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4645-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4647-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4658-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4661-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4668-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_4671-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *