Палепшыліся ў параўнанні з мінулым годам паказчыкі па надоях на ферме Пялікі ААТ «Даватарскі»

Сельское хозяйство

У час стойлавага ўтрымання жывёлы малако з’яўляецца асноўнай крыніцай даходу гаспадарак. Трэба мець такі прыбытак ад рэалізацыі малака дзяржаве, каб не толькі думаць, як выплаціць зарплату працуючым, а і павышаць рэнтабельнасць галіны, а значыць, папаўняць касу.
Для працаўнікоў ферм павінны быць створаны добрыя ўмовы працы з неабходнай сацыяльнай інфраструктурай. Такое назіралі ў час чарговага семінара на ферме Пялікі ААТ “Даватарскі”. На ферме створана ўсё, каб было камфортна працаваць і адпачываць жывёлаводам. Дарэчы, там працуюць 13 даярак і 10 чалавек розных прафесій па абслугоўванню фермы. Паказчыкі сталі паляпшацца толькі пасля пастаноўкі жывёлы на стойлавае ўтрыманне. Вялі размову з даяркамі Ірынай Станіславаўнай Шамшур, Ірынай Васільеўнай Лазовік, Інай Міхайлаўнай Самуль, Святланай Іванаўнай Адамковіч і Надзеяй Уладзіміраўнай Бяловай (на здымку). Надой малака на карову ў іх за 11 месяцаў некалькі перавышае 3000 кілаграмаў. А вось за лістапад, скажам Н. У. Бялова надаіла па 467 кілаграмаў, другое месца трымае І. М. Самуль — 386. Гэта значна больш, чым было за такі ж перыяд летась.
Захоўваюць даяркі якасць малака. За гэты месяц рэалізавалі дзяржаве гатункам экстра — 69 і вышэйшым — 31 працэнт.
Варта нагадаць, што надой малака на карову па гаспадарцы за суткі складае каля 9 кілаграмаў, гэта больш папярэдняга года. Пры захаванні ўсіх патрабаванняў тэхналогіі можна павысіць паказчыкі.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *