Казачныя персанажы весялілі дзяцей і дарослых у час навагодняга ранішніка, які прайшоў у райветстанцыі. Работнікі ўстановы кожны год рыхтуюць для хлопчыкаў і дзяўчынак сваіх супрацоўнікаў цікавыя тэатралізаваныя пастаноўкі. І гэта, дарэчы, атрымліваецца ў іх вельмі цікава і з густам. Вось і цяпер яны ажыццявілі відовішчную дзею, у якой Баба Яга з Кікімарай хацелі ўкрасці Снягурачку, падарункі Дзеда Мароза, каб пазбавіць дзетак навагодняй казкі. Але, як гэта бывае заўсёды, у іх нічога не атрымалася. Кот Вася дапамог Дзеду Марозу і Снягурачцы справіцца з хітрымі Бабай Ягой і Кікімарай.
Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі былі ў захапленні ад мерапрыемства, тым, больш, што кожны з іх атрымаў салодкія пачастункі, без якіх не абыходзіцца ні адно дзіцячае свята, асабліва Новы год.
Сяргей РАЙЧОНАК