Словы падзякі шаркаўшчынскім медыкам

Актуальное

Па волі лёсу нядаўна мне давялося лячыцца ў нашай раённай бальніцы. Яна дажывае свой век на даным месцы, таму асаблівага камфорту чакаць не прыходзілася. Аднак справа не ў гэтым. Камфорт свараюць людзі, якія тут працуюць.
Тэрапеўтычнае аддзяленне, дзе я праходзіў курс лячэння, узначальвае Раіса Станіславаўна Рымчонак. Гэта сапраўдны ўрач і чалавек з вялікай літары. Яна адразу вызначыла дыягназ майго захворвання і пачала інтэнсіўны курс лячэння. Аднак яна лечыць не толькі лякарствамі. Дапамагае хворым добрым словам, невялікім жартам, ласкавай усмешкай, што ўзнімае настрой яе пацыентам і садзейнічае выздараўленню. Нізкі паклон Вам за гэта, Раіса Станіславаўна.
Словы падзякі выношу ўсім медыцынскім сёстрам і іншым работнікам аддзялення, якія знаходзяцца ля хворых і днём, і ноччу.
Вялікае дзякуй маладой супрацоўніцы па ЛФК за тыя ўказанні, якімі я карыстаюся і цяпер, знаходзячыся дома.
Асаблівай павагі заслугоўваюць кансультацыі, парады ўрачоў раённай паліклінікі. Гэта Мікалай Валянцінавіч Манкевіч, Галіна Эдуардаўна Ткачонак, Міраслаў Генадзьевіч Рымдзёнак, Віктар Станіслававіч Пухальскі, Зінаіда Сяргееўна Сакаловіч.
Усіх тых, хто носіць белы халат, віншую з надыходзячым Новым 2012 годам і Ражаством Хрыстовым. Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, а ў далейшай рабоце быць вернымі клятве Гіпакрата.
Г. НЕВЯРКОВІЧ,
ветэран працы, вёска Германавічы

***

Паважаная рэдакцыя! З’яўляюся пастаянным падпісчыкам раённай газеты, з цікавасцю яе чытаю. Хачу менавіта праз “Кліч Радзімы” выказаць словы ўдзячнасці загадчыку хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Івану Вацлававічу Лаўрыновічу і медыцынскім сёстрам Святлане Іларыёнаўне Палялейка, Марыне Лявонцьеўне Тарчынскай, Людміле Іванаўне Блажэвіч, Святлане Генадзьеўне Маляўка за іх прафесіяналізм, уважлівыя і спагадлівыя адносіны да хворых. З іх дапамогай я сёння здаровы, за што ім вялікае дзякуй.
З павагай Ф. М. РУСЕЦКІ,
жыхар г. п. Шаркаўшчына



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *