Бухгалтарскай справе Марына Лутохіна прысвяціла ўсё сваё працоўнае жыццё

Общество

М. І. Баговіч віншуе М. Л. Лутохіну
М. І. Баговіч віншуе М. Л. Лутохіну

У час адной з чарговых аператыўных нарад кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці загадчыцы сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці — галоўнаму бухгалтару кіравання справамі Шаркаўшчынскага райвыканкама Марыне Леанідаўне Лутохінай.

Гэта абаяльная жанчына 11 студзеня прымала шматлікія віншаванні не толькі ад кіраўніцтва раёна, але і ад калег па працы, родных, блізкіх і знаёмых ёй людзей. Нагодай таму стаў юбілейны дзень нараджэння. Але тым не менш справы, якія нельга адкласці хоць на невялікі тэрмін часу, Марына Леанідаўна выконвала на працоўным месцы і ў гэты святочны дзень.

— Безумоўна, я вельмі рада такой увазе, з якой сёння да мяне звярнуліся калегі і сябры, — сказала нам юбілярка. — Заўсёды прыемна, калі табе дораць кветкі, падарункі, выказваюць шчырыя і сардэчныя пажаданні.

Бухгалтарскай справе Марына Леанідаўна прысвяціла ўсё сваё працоўнае жыццё. Пасля заканчэння Шаркаўшчынскай сярэдняй школы паступіла ў Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум. З атрыманай адпаведнай спецыяльнасцю вярнулася ў родны пасёлак над Дзісной і працаўладкавалася на пасаду бухгалтара аптова-гандлёвай базы Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства. У сярэдзіне 80-х гадоў Марына Леанідаўна вучылася ў Гомельскім кааператыўным інстытуце. З дыпломам аб вышэйшай адукацыі жанчына ў 1988 годзе перайшла на пасаду галоўнага бухгалтара аддзела культуры Шаркаўшчынскага райкама КПБ, дзе адпрацавала 17 год. Велізарны вопыт, тэарэтычныя і практычныя веды спатрэбіліся Марыне Леанідаўне, калі яе перавялі на пасаду галоўнага бухгалтара фінансавага аддзела райвыканкама. Сумленныя адносіны да даручанай справы, своечасовае выкананне службовых абавязкаў — вось тыя прафесійныя ўласцівасці, якімі павінен валодаць спецыяліст, звязаны з фінансамі.

— З 2009 года я займаю пасаду загадчыцы сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці — галоўнага бухгалтара кіравання справамі райвыканкама, — кажа Марына Леанідаўна. — Работа гэта патрабуе максімальнай самааддачы, пільнай канцэнтрацыі ўвагі. Але ж я ніколі не пашкадавала, што аднойчы абрала менавіта гэту прафесію, якой і прысвяціла сваё працоўнае жыццё.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_5394



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *