Узнагароджаны супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС

Служба 101

Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС Аляксандр Більдзюга і Іван Пальчэх
Супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС Аляксандр Більдзюга і Іван Пальчэх

Напярэдадні Дня выратавальніка, які святкуецца ў нашай краіне 19 студзеня, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч узнагародзіў Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную службу старшага інжынера групы па арганізацыі і функцыянаванні дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Шаркаўшчынскага РАНС Івана Пальчэха. Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў атрымаў старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 гарадскога пасёлка Аляксандр Більдзюга.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *