На пасяджэнні камісіі адзначана, што ў 2011 годзе ўсе галіны народнагаспадарчага комплексу раёна захавалі станоўчую дынаміку свайго развіцця. Назіраецца тэндэнцыя павышэння рэнтабельнасці па канчатковаму фінансаваму выніку. Чысты прыбытак павысіўся ў 3,6 раза, рэнтабельнасць прадаж у прамысловасці — з -1 да +1,8 працэнта, у сельскагаспадарчых арганізацыях — з -1 да +5,1 працэнта. Скарочана матэрыялаёмкасць вытворчасці, выкананы прагнозныя паказчыкі па энергазберажэнню.
Нягледзячы на складанасці фінансавага характару, у раёне актыўна праводзілася работа па тэхнічнаму перааснашчэнню і рэканструкцыі аб’ектаў вытворчасці, распрацоўцы і выпуску новых відаў прадукцыі, расшырэнню спектра аказваемых паслуг насельніцтву.
Дасягненне прагнозных паказчыкаў, якія зацверджаны рашэннем сесіі абласнога Савета дэпутатаў і распараджэннем аблвыканкама магчыма толькі пры ўмове мэтанакіраванага павышэння эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці ва ўсіх галінах эканомікі, зніжэнні вытворчых затрат, рацыянальнага выкарыстання наяўных рэсурсаў. Адной з важнейшых задач з’яўляецца далейшае развіццё аграпрамысловага комплексу, перааснашчэнне і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, навядзенне парадку на зямлі, умацаванне галіны прафесіянальна падрыхтаванымі кадрамі. Значных намаганняў патрабуе мадэрнізацыя прамысловай вытворчасці, зніжэнне складскіх запасаў, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.
Сур’ёзную работу неабходна правесці па актыўнаму развіццю сферы паслуг, як аднаго з важных рэзерваў папаўнення бюджэту раёна і павелічэння колькасці занятага насельніцтва, прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.
Камісія па бюджэту і эканамічнаму развіццю разгледзела бюджэт раёна на 2012 год. Адзначана, што пры фарміраванні яго праекта максімальна ўлічаны патрабаванні падатковага заканадаўства, бюджэтнага кодэкса, прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Даходы бюджэту раёна прагназуюцца ў памеры 100 мільярдаў 358 мільёнаў рублёў. Асноўныя крыніцы — падаходны падатак (40,5 працэнта), падатак на дабаўленую вартасць (33,4 працэнта), падаткі з выручкі (9,5 працэнта), падаткі на ўласнасць (5,1 працэнта).
На тэрыторыі раёна будуць збірацца два віды мясцовых падаткаў і збораў: збор з нарыхтоўшчыкаў і падатак за валоданне сабакамі.
Мясцовым органам кіравання пярвічнага ўзроўню рэкамендавана працягваць работу па збору сродкаў самаабкладання, якія будуць з’яўляцца дадатковай крыніцай фінансавання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Наогул, даходная частка бюджэту раёна сфарміравана дастаткова напружана і разлічана на максімальную паўнату паступлення падаткаў і збораў.
Расходы бюджэту прагназуюцца ў суме 95 мільярдаў 36 мільёнаў рублёў. Асноўная яго частка будзе накіравана на сацыяльную сферу для забеспячэння дзейнасці ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнай абароны. Аднак, разам з тым, расходная частка прадугледжвае жорсткую эканомію бюджэтных сродкаў.
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК
