Ужо некалькі месяцаў запар упэўненае лідарства па надоях малака сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення вобласці ўтрымлівае даярка з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” Надзея Арлова. Не стаў выключэннем і апошні месяц мінулага года. За снежань Надзея ў сярэднім надаіла на адну карову 718 кілаграмаў малака, а гэта на 122 кілаграмы больш, чым за лістапад 2016 года.
Павіншаваў Надзею з гэтай нагоды старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Леанід Зубовіч. Ён уручыў маладой даярцы дыплом і грашовую прэмію, а таксама пажадаў і ў будучым не здаваць сваіх лідзіруючых пазіцый.
Сяргей РАЙЧОНАК.
