Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб правядзенні прыпіскі грамадзян 1996 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Шаркаўшчынскага раённага ваеннага камісарыята ў 2012 годзе”.
Зацверджана камісія па прыпісцы, якую ўзначальвае ваенны камісар Шаркаўшчынскага РВК Андрэй Вітольдавіч Дубовік, першае пасяджэнне, якое адбудзецца ў студзені—лютым на базе паліклінічнага аддзялення ЦРБ.
Адпаведныя абавязкі ўскладзены на галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стому. Гэта назначэнне ўрачоў-спецыялістаў для медыцынскага агляду грамадзян, забеспячэнне кабінетаў неабходнай медыцынскай тэхнікай, абсталяваннем і медпрэпаратамі, арганізацыя лабараторнага даследавання і, пры неабходнасці, пазачарговы медыцынскі агляд, выдзяленне неабходнай колькасці ложка-месц для лячэння і абследавання прызыўнікоў.
Старшыням сельвыканкамаў, начальніку аддзела адукацыі райвыканкама А. А. Цітовічу своечасова (па графіку) накіроўваць юнакоў 1996 года нараджэння ў паліклініку для здачы аналізаў і забяспечыць іх яўку на прызыўны пункт у суправаджэнні настаўнікаў з абавязковым правядзенні інструктажу па правілах паводзін на прызыўным пункце.
Грамадзяне, якім сёлета спаўняецца 16 год, а таксама іншыя прызыўнога ўзросту, не прайшоўшыя прыпіску ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, абавязаны прыпісацца на працягу года ў Шаркаўшчынскім РВК.
Арганізацыям ДБУ-26, кансервава-агароднінасушыльны завод, ПМС, РВЭС выдзеліць па аднаму тэхнічнаму работніку для ажыццяўлення прыпісных мерапрыемстваў згодна з распрацаваным графікам з захаваннем сярэдняга заробку.
Начальніку РАУС С. М. Арэшкаву, згодна са зваротамі райваенкамата, забяспечыць пошук юнакоў, якія без уважлівых прычын не з’явіліся на прыпіску да прызыўнога ўчастка.
Эдуард КОРСАК
