У “Кліч Радзімы” (№ 102 за 24 снежня) пад рубрыкай “Добраўпарадкаванне” быў змешчаны матэрыял “Чарговая атака на агароджу”. Тэма не новая, а ў некаторых выпадках нават аскоміну на зубах нагнала. Аднак жыццё патрабуе вяртацца да яе зноў і зноў. Шкада працы тых, хто вырабляў, устанаўліваў, фарбаваў жалезабетонныя агароджы. Неаднаразова па матэрыялах, які прадстаўляў мясцовы РАУС, журналісты рыхтавалі адпаведныя артыкулы, заклікалі быць больш уважлівымі да сваіх учынкаў, берагчы народнае дабро, захоўваць дысцыпліну і парадак, каб не прыцягвацца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
У апублікаваным матэрыяле змешчана просьба-заклік да супрацоўнікаў РАУС аб больш цесным супрацоўніцтве для таго, каб сумеснымі намаганнямі актыўней змагацца з такім негатывам. Безумоўна, РАУС кожнае паведамленне аб пашкоджанні пралётаў ніколі не радуе, а толькі прыбаўляе клопатаў. Да гонару работнікаў міліцыі яны ўстанаўліваюць у большасці выпадкаў прозвішчы вінаватых. Дастаткова прывесці некалькі выпісак з прынятых пастаноў:
“…падвергнуць грамадзяніна К. штрафу ў памеры 17.500 рублёў, які аўтамабілем “Фольксваген-Джэта” пашкодзіў два пралёты агароджы па вуліцы Кірава г. п. Шаркаўшчына”.
“…падвергнуць грамадзяніна Д. штрафу ў памеры 17.500 рублёў, які аўтамабілем “Мазда” пашкодзіў адзін пралёт агароджы па вуліцы Даватара г. п. Шаркаўшчына”.
“…падвергнуць грамадзяніна Ж. штрафу ў памеры 17.500 рублёў, які аўтамабілем “Рено” пашкодзіў адзін пралёт агароджы ў вёсцы Більдзюгі”.
“…грамадзянамі Ф. і С. пашкоджаны 5 пралётаў агароджы па вуліцы М. Горкага. На бацькоў складзены пратакол”.
Спіс можна працягваць, але ж ён некалькі няпоўны ў тых адносінах, што з мэтай ненанясення маральнага ўрону (матэрыяльна вінаватыя пакараны ў выглядзе кампенсацыі за нанесеную шкоду і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці) прозвішчы і месцажыхарства не называюцца. А ў такім выпадку аналагічныя публікацыі літаральна абясцэньваюцца, і, як кажуць, грамадскага ўздзеяння не атрымліваецца. З заканадаўствам не паспрачаешся.
У час гутаркі начальнік РАУС С. М. Арэшкаў выказаў слушную думку і аб тым, што жалезабетонныя агароджы не надта моцныя і паламаць іх можна нават лёгкім дотыкам, асабліва калі выходзіш з блізка прыпаркаванага аўтамабіля. А ёсць выпадкі, што ад пераўвільготненасці глебы, перападу тэмператур пралёты самавольна выпадаюць з пазух слупкоў. А калі ж зроблена такое наўмысна, то адміністрацыйнае пакаранне павінна быць больш жорсткім.
Эдуард КОРСАК

Беда в том, что эти железобетонные заборы местного производства (УКП ЖКХ, ПМК-68 или ПМС)и мягко говоря очень невысокого качества, так как на них экономят (или воруют) на цементе и проволоки. А затем нарушают технологию установки заборов, опять экономя на цементе и щебне. Вот поэтому они долго и не стоят. Правда кое-кому здесь опять выгода, так как эти заборы опять поменяют на… читай сначала.
По моему мнению заборы устанавливать лучше из дерева, как в г.Глубокое по ул.Московская.
Читатель, а как Ваше мнение? Давайте обсудим.