Ці будзе сёлета працаваць гарадскі каток?

Актуальное

katanie_na_konkahУ рэдакцыю раённай газеты тэлефануюць жыхары райцэнтра і задаюць пытанне: ці будзе сёлета працаваць, як у мінулыя гады, цэнтральны гарадскі каток па вуліцы Заслонава? За адказам мы звярнуліся да намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Арэшкавай. Вось што яна паведаміла:

— Пачатак зімы 2016—2017 гадоў выдаўся з невялікімі паніжанымі тэмпературнымі паказчыкамі паветра. Пасля першых студзеньскіх маразоў было прынята рашэнне аб заліванні цэнтральнага гарадскога катка. Гэтым працэсам займалася УКП ЖКГ. Але ў хуткім часе пасля праведзеных работ слупок тэрмометра паказаў плюсавую тэмпературу паветра і лёд пачаў ператварацца ў ваду. Глеба таксама не паспела прамерзнуць, каб утрымліваць ледзяны наст. У цяперашнія дні тэмпература паветра вагаецца ў межах ад 0 да мінус 5 градусаў. А для таго, каб паўторна правесці заліўку катка, тэмпература павінна быць не менш, чым 8 градусаў марозу. Як толькі адбудзецца далейшае пахаладанне, работы па заліўцы катка адновяцца. Дарэчы, пракатам канькоў для насельніцтва, як і ў мінулыя гады, будзе займацца Шаркаўшчынскі кансервавы завод.

Што ж, будзем спадзявацца, што апошні месяц зімы парадуе шаркаўшчынскую дзятву і дарослых прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сваім марозам і магчымасцю пад вясёлую музыку пракаціцца з сябрамі на каньках.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *