Раённы конкурс на лепшую відэаслайдпрэзентацыю па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

Актуальное

І. А. Іваноў віншуе з перамогай Анастасію Андрэеву і Івана Русецкага
І. А. Іваноў віншуе з перамогай Анастасію Андрэеву і Івана Русецкага

Штогод напрыканцы студзеня праходзіць раённы конкурс на лепшую відэаслайдпрэзентацыю па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах. Сёлета ён адбыўся 30 студзеня ў вялікай зале райвыканкама. Удзельнікамі конкурсу сталі спецыялісты па рабоце з моладдзю працоўных калектываў. Вёў мерапрыемства намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афансьевіч Іваноў.

— Асноўная мэта дадзенага конкурсу заключаецца ў выкарыстанні сучасных форм работы па садзейнічанні прафесійнаму, сацыякультурнаму і фізічнаму станаўленню моладзі, — сказаў Ігар Афанасьевіч. — У фільмах павінны адлюстроўвацца планы працы маладзёжнай арганізацыі, экраны спаборніцтваў “Лепшы па прафесіі”, прафесійнага майстэрства, на лепшага маладога ўдзельніка культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, гурткоў і секцый, згодна з зацверджаным палажэннем. У сёлетнім конкурсе прымаюць удзел 7 працоўных калектываў сельгасарганізацый і 11 калектываў з гарадскога пасёлка.

Пасля праведзенай жараб’ёўкі пачалася дэманстрацыя відэаслайдпрэзентацыі. Удзельнікі конкурсу стараліся як мага найбольш зацікавіць глядацкую аўдыторыю, выкарыстоўваючы ў сваіх работах анімацыю, музычнае суправаджэнне. Кожны, у меру магчымасцей, імкнуўся прадэманстраваць арыгінальнасць падачы свайго відэаматэрыяла. З прагляду адразу стала бачна, на якім узроўні знаходзіцца работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў тым або іншым працоўным калектыве. Відэасюжэты большасці прэзентацый поўнасцю і цалкам адлюстроўвалі разнастайнасць, насычанасць і рознабаковасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку моладзі.

Ацэньвалі конкурсныя работы наступным чынам. Згодна з палажэннем конкурсу, балы па вызначаных крытэрыях працоўным калектывам сельгаспрадпрыемстваў выстаўлялі ў пратаколы спецыялісты па рабоце з моладдзю арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў гарадскога пасёлка. Іх жа работы, у сваю чаргу, ацэньвалі калегі з сельгаспрадпрыемстваў раёна.

У выніку сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў гарадскога пасёлка першае месца заняў мінулагодні пераможца конкурсу — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (Анастасія Андрэева і Іван Русецкі). “Серабро” дасталося цэнтральнай раённай бальніцы (Юлія Лук’янёнак). Замкнула тройку лідараў дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 26 (Сяргей Буйка).

Па суме балаў сярод сельгаспрадпрыемстваў перамогу заняло адкрытае акцыянернае таварыства “Княж” (Марына Фёдарава), другім стала адкрытае акцыянернае таварыства “Ельня-Агра” (Уладзімір Васілеўскі). “Бронза” конкурсу дасталася адкрытаму акцыянернаму таварыству “Буеўшчына” (Алёна Багаткевіч і Святлана Атрашкевіч). Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі адпаведныя дыпломы і грашовыя прэміі.

удзельнікі конкурсу
удзельнікі конкурсу

Ігар Афанасьевіч Іваноў шчыра падзякаваў спецыялістам па рабоце з моладдзю за іх сумленную працу ў справе рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сваіх працоўных калектывах. Ён таксама пазнаёміў прысутных з асноўнымі напрамкамі работы ў дадзеным накірунку ў бягучым годзе і пажадаў кожнаму рэалізацыі задуманых творчых планаў.

Старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, якая была сярод запрошаных гасцей конкурса, выказала сваё жаданне больш цеснага супрацоўніцтва маладзёжных лідараў прадпрыемстваў і ўстаноў са старшынямі пярвічных ветэранскіх арганізацый. Перадача вопыта і ведаў старэйшага пакалення юнакам і дзяўчатам, па словах Галіны Мікалаеўны, паслужыць дадатковым штуршком у агульных грамадскіх справах і пачынаннях.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_6377 IMG_6378 IMG_6380 IMG_6381 IMG_6384 IMG_6386 IMG_6387



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *