Вытворчыя паказчыкі паступова павышаюцца ў ААТ «Жвіранка»

Сельское хозяйство

з дакладам выступае галоўны эканаміст ААТ “Жвіранка” В. І. Цыркіна
з дакладам выступае галоўны эканаміст ААТ “Жвіранка” В. І. Цыркіна

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Жвіранка” інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні Більдзюжскага сельвыканкама Алены Генадзьеўны Чарняўскай, намесніка дырэктара мясцовай гаспадаркі Анны Мар’янаўны Бездзель і галоўнага эканаміста сельгаспрадпрыемства Валянціны Іосіфаўны Цыркінай сустрэлася з работнікамі жывёлагадоўчага комплекса цэнтральнай сядзібы аграгарадка.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне працоўных вынікаў у галіне жывёлагадоўлі ў гаспадарцы за мінулы год і за студзень 2017 года. Гэту інфармацыю агучыла галоўны эканаміст Валянціна Іосіфаўна Цыркіна. У прыватнасці яна паведаміла, што праграма па жывёлагадоўлі ў гаспадарцы выканана на 106 працэнтаў да ўзроўню 2015 года. У студзені сёлетняга года павысілася валавая вытворчасць малака і склала 112 працэнтаў да аналагічнага месяца 2016 года. Сярэдні надой на адну карову склаў 231 кілаграм малака, што на 10 кілаграмаў больш, чым у студзені 2016 года. Лідарамі па валавым надоі малака ў гаспадарцы з’яўляюцца даільныя залы № 1 і № 2 аддзялення “Жвіранка”. За студзень з іх атрымана па 28 і 24 працэнты ад агульнай колькасці малака па сельгаспрадпрыемстве адпаведна. Сярод лепшых аператараў машыннага даення вылучаюцца на дадзеным комплексе Анна Туронак і Наталля Глушонак, якія ў сярэднім атрымалі за першы месяц бягучага года па 252 кілаграмы малака ад адной каровы. Крыху адсталі ад іх даярка з аддзялення “Вішнявец” Вольга Валеўка з паказчыкам 234 кілаграмы і аператар машыннага даення аддзялення “Каўшэлева” Галіна Бяспальчык з паказчыкам 229 кілаграмаў малака.

Паступова паляпшаецца ў гаспадарцы стан па прывагах буйной рагатай жывёлы. Сярэднесутачны паказчык за студзень складае 339 грамаў. А валавая вытворчасць мяса — 33,6 тон ці 106 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. Найбольшых поспехаў дасягае даглядчык статку цялушак узнаўлення аддзялення “Жвіранка” Юрый Ганус. За суткі прывага ў вазе ў сярэднім склала 658 грамаў.

Выступаючы перад прысутнымі, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Анна Мар’янаўна Бездзель заклікала ў сваёй рабоце заўсёды браць прыклад з тых працаўнікоў, якія дасягаюць станоўчых вынікаў і высокіх вытворчых паказчыкаў. Менавіта зладжаная сумесная праца з’яўляецца гарантам дабрабыту работнікаў гаспадаркі і сельгаспрадпрыемства ў цэлым.

Старшыня Більдзюжскага сельвыканкама Алена Генадзьеўна Чарняўская паведаміла пра своечасовую і абавязковую выплату падаткаў за зямлю, хатнія і гаспадарчыя пабудовы работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства. Нягледзячы на тое, што перыяд іх выплаты заканчваецца ў лістападзе, ужо сёння варта паклапаціцца пра яго пагашэнне, каб не адкладваць на той час, калі грашовыя сродкі могуць спатрэбіцца на іншыя мэты.

У час гутаркі жывёлаводы задавалі членам інфармацыйнай групы пытанні працоўнага характару, вырашэнне якіх узята на кантроль.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *