Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за студзень.
Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” (загадчык — Галіна Кабак). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 118 працэнтаў, сярэдні надой на карову — 351 кілаграм, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 100 працэнтаў, таварнасць — 91 працэнт.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Крысціны Лабкоўскай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 377 кілаграмаў малака. Другое месца ў Веры Лагун з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім атрымала ад адной каровы 352 кілаграмы малака. На трэцім месцы Алена Рачыцкая з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 344 кілаграмы малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Надзея Арлова з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 667 кілаграмаў малака.
