Даніна павагі і памяці

Актуальное

IMG_6941 (Копировать)У аграгарадку Васюкі нашага раёна разам з дачкой Таццянай і яе роднымі  пражывае бацька загінуўшага воіна –інтэрнацыяналіста Леаніда Сандзюка Веніямін Паўлавіч Сандзюк. Партрэт сына, які назаўсёды застаўся маладым, па-ранейшаму —  на самым відным месцы ў доме. Як і слёзы на вачах родных людзей. Гэты боль нікуды не знікне…

Прадстаўнікі раённай улады і ваеннага камісарыята кожны год, напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, наведваюць бацьку, які выхаваў сына-героя. Яны імкнуцца дапамагчы ўжо састарэламу чалавеку ў яго жыццёвых турботах  і падтрымаць матэрыяльна. Вось і ў гэтым годзе начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне, маёр Андрэй Сяргеевіч Каштальян і старшыня Станіславоўскага сельскага Савета Алена Георгіеўна Сідарчук прыехалі да Веніяміна Паўлавіча,  уручылі яму грашовую дапамогу і кветкі, пажадалі  моцнага здароўя, бадзёрасці, усяго самага найлепшага і выказалі словы шчырага спачування родным Леаніда Сандзюка, які 35 гадоў назад загінуў смерцю героя.

Веніяміну Паўлавічу Сандзюку ў гэтым годзе спаўніцца 87 гадоў. Ён пражывае з дачкой Таццянай, а  праўнукі Аляксей і Мікіта, якіх вы таксама бачыце на здымку,  частыя госці ў іх доме.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_6939 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *