У Каўшэлеве прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Актуальное

IMG_749021 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтай даце паклалі пачатак падзеі ў краіне Бангладэш, калі, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, у 1957 годзе загінулі пяць студэнтаў.

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Дарэчы, палова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

Ва ўстановах адукацыі, культуры нашай краіны прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. У Каўшэлеўскім Доме фальклору па ініцыятыве яго загадчыцы Надзеі Іванаўны Вайцюль адбылося сумеснае свята, на якое запрасілі ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, вучняў Більдзюжскай і Новапагосцкай (Міёрскі раён) сярэдніх школ, а таксама ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Жукоўшчынскага сельскага клуба.

— Абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры вучыць падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, садзейнічае фарміраванню моўнай культуры, выхаванню маральных якасцей асобы, — адзначыла напачатку мерапрыемства Надзея Вайцюль. — Сёння мы ўбачым і адчуем, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.

Вядучыя мерапрыемства падзялілі вучняў на дзве каманды. У гульнёвай праграме яны паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. У некаторых конкурсах трэба было перавесці словы і выразы з рускай на беларускую мову. Прысутным цікава было паслухаць, як выразна чыталі дзеці вершы айчынных паэтаў. За ўсім гэтым сачыла журы ў складзе Кацярыны Мар’янаўны Сосна, Людмілы Іосіфаўны Ардынскай і Віктара Ільіча Лагуна.

Яркім дапаўненнем да свята стала выступленне ўдзельнікаў народнага фальклорнага гурта “Купалінка”. Аўтэнтычныя песні ў іх выкананні з замілаваннем слухалі гледачы. Старадаўнія беларускія народныя танцы прадэманстравалі і хлопчыкі з дзяўчынкамі з гурта “Шчадроты” гэтай жа клубнай установы. У Каўшэлеўскім Доме фальклору дбаюць пра захаванне фальклорнай спадчыны нашых продкаў, таму больш старэйшыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці перадаюць свае веды падрастаючаму пакаленню.

На свята завіталі і самадзейныя артысты Жукоўшчынскага сельскага клуба. Каўшэлеўскім гледачам яны прадэманстравалі п’есу беларускага драматурга Леапольда Родзевіча “Конскі партрэт”. Пастаноўку ў выкананні гурта “Іскроўцы” ўжо бачылі ў Жукоўшчыне, Алашках, Дзікеве, а цяпер і ў Каўшэлеве.

Мерапрыемства доўжылася больш трох гадзін, але ніхто не спяшаўся. За кубачкам гарбаты чыталі вершы “світанкаўцы”, спявалі песні мясцовыя самадзейныя артысты, у творах якіх гучала мілагучная родная беларуская мова.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7343 IMG_7349 IMG_7355 IMG_7361 IMG_7375 IMG_7385 IMG_7391 IMG_7393 IMG_7397 IMG_7406 IMG_7414 IMG_7416 IMG_7425 IMG_7428 IMG_7440 IMG_7448 IMG_7462 IMG_7473 IMG_7477 IMG_7486 IMG_7491 IMG_7492нагод



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *