Цікавая сустрэча ў дзіцячай бібліятэцы

Молодежь

IMG_7021 (Копировать)
Дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у замежных ваенных канфліктах, адзначылі 16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы нашага гарадскога пасёлка. На сустрэчу  са старшынёй Шаркаўшчынскай           раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васіліем Cавічам Протасам, які з’яўляўся  удзельнікам баявых дзеянняў у горадзе Баграм з 1983 па 1985 год,  завіталі вучні 8 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Падчас цікавай размовы з воінам-інтэрнацыяналістам  дзеці многае даведаліся пра падзеі вайны ў Афганістане, пра армейскую дружбу і  службу нашых землякоў у гэты складаны перыяд.З вялікай цікавасцю і ўвагай сучасныя  школьнікі слухалі аповед удзельніка баявых дзеянняў і задавалі свае пытанні.

Напрыканцы сустрэчы загадчыца дзіцячай бібліятэкі і вядучая мерапрыемства Тамара Эдвардаўна Паляк уручыла Васілію Савічу невялікі сувенір на памяць і падзякавала яму за гатоўнасць заўсёды сустракацца з дзецьмі, за шчырую цікавасць да работы з вучнямі і  жаданне прымаць актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_7015 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *