Іван Хвяцковіч стаў кандыдатам ў майстры спорту

Спорт

Хвецкович - 1 место

17-19 лютага ў Віцебску прайшоў міжнародны турнір па таэквандо.  Віцебскія таэквандысты з’яўляюцца аднымі з наймацнейшых як у Беларусі, так і Еўропе.Таму набрацца вопыту, памерацца сіламі прыехалі на турнір амаль усе каманды гарадоў Беларусі дзе развіваецца таэквандо, а таксама спартсмены Расіі і Латвіі. Усяго ў турніры ўдзельнічала 560 таэквандыстаў з 42 каманд.

У першы дзень спаборнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі 2006-2007 года нараджэння. У гэтай узроставай групе мы вельмі разлічвалі на годнае выступленне Дашы Рагачэўскай і Арцёма Стральчонка, але на жаль яны прыхварэлі і асноўную нагрузку тут узяў на сябе Аляксандр Філіпёнок, які выступаў у вазе да 33 кілаграм, у якой спаборнічалі 34 спартсмены. Звычайна выступаючы па сваім узросце Саша заканчвае паядынкі з відавочнай перавагай. На гэтым турніры асноўныя канкурэнты былі на год старэйшыя, і Филипёнку даводзілася літаральна «выгрызаць» свае перамогі. Тым не менш у першым паядынку ён адолеў моцнага смаленскага таэквандысты, у другім выбіў мінчука, у трэцім унічыю завяршыў асноўны час з віцебскім візаві, і толькі ў дадатковы час больш старэйшы і дасведчаны віцяблянін змог дамагчыся перавагі. У выніку ў нашага Сашы чацвёртае месца. Годны вынік на такім буйным міжнародным турніры.

У другі дзень у спаборніцтвах юнакоў і дзяўчат 2003-2005 гадоў нараджэння бронзавым медалём у вазе 53-57 кг. адзначыўся Данііл Ландышка. Ён нават прымудрыўся выйграць свой першы бой накаўтам. слева Хвецкович, справа Ландышка

Ну а сапраўдную эйфарыю мы выпрабавалі ад выступу Івана Хвяцковіча ў катэгорыі 57-61 кілаграм. Хоць у першым раўндзе першага паядынку Ваня прайграваў свайму суперніку са Светлагорску 7 — 1. У сілу шэрагу прычын Хвяцковіч практычна год не ўдзельнічаў у выязных турнірах і вядома-ж моцна хваляваўся. Плюс да ўсяго гэтага пасля алімпійскага цыкла моцна памяняліся правілы правядзення спаборніцтваў па таэквандо. З усім гэтым і давялося змагацца шаркаўчаніну. Да яго гонару Іван змог «падабраць ключык» да светлагорца, у другім раўндзе зраўняў лік, а трэці завяршыўся з лікам 15-10 на карысць нашага таэквандаіна. Паверыўшы ў свае сілы, прыстасаваўшыся пад новую электронную судзейскую сістэму, Іван Хвяцковіч з відавочнай перавагай выйграў другі і трэці бой, заняў першае месца і выканаў нарматывы і патрабаванні адзінай спартыўнай класіфікацыі Беларусі для прысваення яму разраду кандыдата ў майстры спорту. З чым мы яго і віншуем!

Ігар Іваноў, кіраўнік гуртка таэквандо, уладальнік чорнага пояса 3 дана

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *