Акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!» прайшла ў Дзень Канстытуцыі

Актуальное

IMG_874615 сакавіка ў нашай краіне адзначалася адно з важнейшых дзяржаўных святаў — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень праходзіла акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Мы — грамадзяне Беларусі!». У яе рамках свой першы пашпарт — галоўны дакумент у жыцці кожнага чалавека на сцэне актавай залы Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 атрымалі і 14 юных жыхароў раёна. Сярод іх — вучні школ гарадскога пасёлка, Велікасельскай ДС-СШ, Германавіцкай сярэдняй і Станіславоўскай базавай школ. Пашпарты і кнігі з Канстытуцыяй Беларусі юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстай атмасферы ўручылі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Шаркаўшчынскага РАУС Таццяна Гардзееўна Марозава.

Падчас свайго выступлення старшыня райвыканкама адзначыў, што дзякуючы асноўнаму Закону краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — у юнакоў і дзяўчат ёсць магчымасць выбіраць сабе прафесію, род заняткаў у адпаведнасці са сваім прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрабаванняў краіны. Для маладых людзей гэты дзень абавязкова запомніцца і тым, што праз усё жыццё яны пранясуць свой галоўны дакумент — пашпарт, які з’яўляецца сведчаннем самастойнасці і адказнасці кожнага чалавека, гарантам яго праў і абавязкаў. Будзьце актыўнымі ў сваім асабістым жыцці і жыцці нашага Шаркаўшынскага раёна. Смела ідзіце да пастаўленай мэты і вядзіце за сабой іншых, з такім заклікам кіраўнік раёна звярнуўся да вучняў і пажадаў ім поспехаў, моцнага здароўя, ажыццяўлення задуманага і ўсяго самага найлепшага. Маладых грамадзян нашага раёна ў гэты дзень таксама павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мікалай Мікалаевіч Рубацкі, старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава і першы сакратар райкама БРСМ Юлія

Леанідаўна Протас. Шчырыя словы віншаванняў і свае найлепшыя пажаданні ўсім дзецям, у тым ліку і свайму ўнуку Уладзіславу Трапачку, які 15 сакавіка атрымаў свой першы пашпарт, ад імя ўсіх бацькоў адрасавала Людміла Мілецьеўна Хаданёнак. А вучаніца Шаркаўшчынскай СШ № 1 Валерыя Радашкевіч зачытала клятву маладых грамадзян Беларусі.

У Дзень Канстытуцыі нашай краіны лепшыя вучні раёна ўступілі ў рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Маладзёжныя білеты раённага камітэта юнакам і дзяўчатам уручыў намеснік старшыні райвыканкама Ю. А Васілеўскі. А вучні і педагогі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 падрыхтавалі для ўсіх гасцей, якія прысутнічалі на свяце, цікавую канцэртную праграму з песнямі і музычнымі віншаваннямі.

Свой першы пашпарт 15 сакавіка 2017 года падчас урачыстасці атрымалі Дар’я Цярэшка, Алеся Федуковіч, Валерыя Радашкевіч, Вераніка Качан, Аляксандра Падоба, Паліна Ліманоўская, Марыя Грашчанка, Іван Буйка (Шаркаўшчынская СШ № 1), Вадзім Мацяс (Велікасельская ДС-СШ), Лізавета Сяйко, Артур Валяўка (Шаркаўшчынская СШ № 2), Ілля Андрэйчык, Ірына Дубач (Станіславоўская БШ) і Уладзіслаў Трапачка (Германавіцкая СШ). Віншуем іх з гэтай значнай падзеяй!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_8724 IMG_8728 IMG_8735 IMG_8736IMG_87416 (Копировать) IMG_8740 IMG_8748 IMG_8752 IMG_8754 IMG_8764 IMG_8771 IMG_8775 IMG_8778 IMG_8782 IMG_8783 IMG_8784 IMG_8788 IMG_8790 IMG_8791 IMG_8797 IMG_8798



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *