Спаборніцтвы па валейболе сярод работнікаў устаноў культуры

Прафсаюзы Спорт

&Изображение3У пачатку сакавіка прайшлі ўнутрыкалектыўныя спаборніцтвы сярод жанчын — работнікаў устаноў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Удзел у іх прынялі тры каманды, у склад якіх увайшлі спецыялісты раённага Цэнтра культуры, дзіцячай школы мастацтваў і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Перамогу атрымала каманда дзіцячай школы мастацтваў, за якую выступалі Марына Іванова, Людміла Сухоўская і Яўгенія Іванова. Другімі сталі работнікі раённага Цэнтра культуры — Аксана Міронава, Таццяна Крыўко і Таццяна Лаздоўская. “Бронза” спаборніцтваў дасталася камандзе цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, за якую гулялі Анастасія Андрэева, Наталля Другакова і Анна Васюк. Каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад прафсаюза работнікаў культуры.&Изображение2

А. АНДРЭЕВА, спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *