З даклада дэпутата ад Лонскай выбарчай акругі № 27 Аляксандра ЦІТОВІЧА на сесіі раённага Савета дэпутатаў

Актуальное

На 2011 год раённаму аддзелу адукацыі з мясцовага бюджэту было выдзелена 24,2 мільярда рублёў. Яны асвоены поўнасцю. Найбольшая сума пайшла на налічэнне заработнай платы — 17,8 мільярда рублёў. Сярод іншых расходаў — набыццё аўтобуса, прадуктаў харчавання і розных расходных матэрыялаў, камунальныя і транспартныя паслугі.
На працягу года належная ўвага, у рамках наяўных сродкаў, была ўдзелена капітальнаму і цякучаму рамонтам будынкаў навучальных устаноў. Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй (замена вокнаў) праведзены ў дзіцячых яслях-садзе № 5 гарадскога пасёлка, а ў Лужкаўскай сярэдняй школе ўцеплены сцены. Зыходзячы з неабходнасці рыхтаваліся да ацяпляльнага сезона. Цякучы рамонт абсталявання кацельняў праведзены ў Іёдскай школе-садзе і Германавіцкай СШ.
Канкрэтныя задачы перад аддзелам адукацыі пастаўлены і на 2012 год. Згодна з прапанаваным фінансавым планам выдзелена 38,2 мільярда рублёў. З улікам павышэння заработнай платы настаўнікаў і тэхнічнага персаналу школ на аплату плануецца выдаткаваць 27 мільярдаў рублёў. Будуць працягвацца і рамонтныя работы. Тут асвоім каля мільярда рублёў. Запланавана набыццё камп’ютарнага класа.
Як начальніка аддзела адукацыі райвыканкама хвалюе неабходнасць правядзення рамонтных работ у сярэдніх школах райцэнтра. Задавальняе хіба тое, што задзел у гэтай справе зроблены — сродкі для пачатку рамонту выдзелены.
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *