Узнагародзілі лепшых вучняў

Молодежь

Узнагароджаныя вучні, іх бацькі і настаўнікі са старшынёй райвыканкама М. І. Баговічам
Узнагароджаныя вучні, іх бацькі і настаўнікі са старшынёй райвыканкама М. І. Баговічам

Традыцыйна, школьнікі, якія дасягнулі лепшых вынікаў у вучобе, сталі актыўнымі ўдзельнікамі ў грамадскім жыцці навучальных устаноў, па рашэнні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі. Цырымонія ўзнагароджвання лепшых вучняў раёна прайшла сёлета 24 сакавіка падчас урачыстага мерапрыемства “Чалавек года Шаркаўшчыны-2016”. Старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Падзякі кіраўніка раёна і грашовыя прэміі вучням і настаўнікам, якія іх падрыхтавалі, а таксама бацькам школьнікаў.

Валерыя Свяцкая — вучаніца 11 класа СШ № 1 — прызёр абласной алімпіяды па рускай мове і літаратуры, пераможца раённых прадметных алімпіяд па рускай мове і літаратуры, англійскай мове, грамадазнаўстве, настаўнікі — Сняжана Пятроўна Скопец, Аляксандр Авімавіч Кандрацьеў, Лілія Аляксандраўна Касарэўская. Таццяна Бутовіч — вучаніца 11 класа СШ № 1 — прызёр абласной алімпіяды па грамадазнаўстве, настаўнік — Лілія Аляксандраўна Касарэўская. Кацярына Чупрова — вучаніца 11 класа СШ № 1 — прызёр абласной прадметнай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, настаўнік — Сняжана Пятроўна Скопец.

Звання “Вучань года” ўдастоены: вучаніцы 11 класа СШ № 1 Анастасія Кабелка, Вікторыя Цітовіч, Арына Новікава, Анастасія Квач і Кацярына Чупрова, вучаніцы 11 класа СШ № 2 Валянціна Ісаковіч і Вольга Трус, вучаніца 11 класа Германавіцкай СШ Анжэла Свілёнак, вучаніца 11 класа Лужкаўскай СШ Алена Кашэль.

М. І. Баговіч віншуе вучаніцу 11 класа СШ № 1 Анастасію Квач
М. І. Баговіч віншуе вучаніцу 11 класа СШ № 1 Анастасію Квач

Пераможцамі раённых прадметных алімпіяд сталі: вучаніца 11 класа СШ № 1 Анастасія Квач (беларуская мова і літаратура), настаўнік — Святлана Мікалаеўна Грыгаровіч; вучаніца 9 класа СШ № 1 Паліна Арцюшэўская (руская мова, хімія), настаўнікі — Сняжана Пятроўна Скопец, Ірына Аляксандраўна Кавалёнак; вучаніца 10 класа СШ № 1 Марыя Бараноўская (руская мова і літаратура), настаўнік — Сняжана Пятроўна Скопец; вучаніца 11 класа СШ № 1 Святлана Клімза ( руская мова і літаратура), настаўнік — Сняжана Пятроўна Скопец; вучаніца 10 класа СШ № 1 Вікторыя Малецкая (грамадазнаўства), настаўнік — Лілія Аляксандраўна Касарэўская; вучань 10 класа СШ № 1 Сяргей Голуб (грамадазнаўства), настаўнік — Лілія Аляксандраўна Касарэўская; вучаніца 11 класа СШ № 1 Анастасія Катовіч (матэматыка), настаўнік — Эльвіра Браніславаўна Сокалава; вучаніца 10 класа Германавіцкай СШ Карына Мядзелец (матэматыка), настаўнік — Вольга Леанідаўна Юкша; вучань 9 класа Германавіцкай СШ Уладзіслаў Бондар (працоўнае навучанне), настаўнік — Анатолій Канстанцінавіч Васілевіч; вучань 11 класа Іёдскай ДС-СШ Аляксандр Лук’янскі (матэматыка), настаўнік — Іна Мікалаеўна Фядотава.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *