Выпускнікоў школ запрасілі ў Шаркаўшчынскую СШ № 2 на Дзень прафарыентацыі

Молодежь

IMG_5154 (Копировать)Адно з самых важных рашэнняў, якія прымаюць сучасныя школьнікі —  выбар будучай прафесіі і далейшай сферы дзейнасці. 21 сакавіка ў межах Дня прафарыентацыі адбылася сустрэча выпускнікоў школ раёна з прадстаўнікамі шасці навучальных устаноў краіны.

Напачатку мерапрыемства з прывітальнымі словамі да ўсіх прысутных звярнулася начальнік  аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Вільгельмаўна Клімза, якая паведаміла, што ў 2017 годзе ў Шаркаўшчынскім раёне заканчваюць школу 153 выпускнікі. Вызначыцца з будучай прафесіяй і навучальнымі ўстановамі, што ажыццяўляюць падрыхтоўку па тых або іншых спецыяльнасцях, ім могуць дапамагчы  прафарыентацыйныя сустрэчы, якія, па добрай традыцыі, кожны год праводзяцца на тэрыторыі  раёна.

21 сакавіка перад вучнямі старэйшых класаў выступілі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Лужаснянскага аграрнага каледжа – філіяла гэтай ВНУ, Полацкага дзяржаўнага ляснога і Віцебскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжаў, а таксама Глыбоцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя.

У межах дня прафарыентацыі прадстаўнікі  навучальных устаноў, якія прысутнічалі на сустрэчы,  расказалі падлеткам аб перспектывах развіцця сваіх альма-матэр, аб правілах прыёму ў наступным годзе, накірунках і ўмовах навучання, далейшым працаўладкаванні выпускнікоў, арганізацыі   практык і стажыровак. Акрамя гэтага, будучыя абітурыенты ўбачылі  фільмы- прэзентацыі ВНУ, сярэднеспецыяльных навучальных устаноў і каледжаў, атрымалі буклеты і іншыя інфармацыйныя матэрыялы. Падчас мерапрыемства перад прысутнымі выступіў  намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС  па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Мікалаевіч Нікалаеў, які падрабязна расказаў школьнікам аб правілах і ўмовах паступлення ў навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў.

Начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Мар’янаўна Бука паведаміла будучым выпускнікам аб тым, што упраўленне  арганізуе прафесійную падрыхтоўку і перападрыхтоўку выпускнікоў школ па найбольш запатрабаваных  на рынку працы раёна прафесіях.  На сённяшні дзень навучанне праводзіцца больш чым па 15 спецыяльнасцях. У іх ліку трактарыст, муляр, маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік, машыніст кацельнай, аператар ПЭВМ, афіцыянт, бармэн, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонту і абслугоўванні электраабсталявання. Сярод жаночых прафесій – бухгалтар, кладаўшчык з веданнем 1С: бухгалтэрыя, асновы прадпрымальніцкай дзейнасці, цырульнік, повар, кандытар, прадавец, майстар па манікюры, педзікюры. У цяперашні час на рынку працы раёна найбольш запатрабаваны прафесіі повара, агранома, ветурача, вальшчыка лесу і слесара.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9146 (Копировать) IMG_9160 (Копировать) IMG_9163 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *