
З мэтай вывучэння арганізацыі быту і ўмоў працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна, праверкі якаснасці і своечасовасці выканання даручэння старшыні райвыканкама (сатырычнае адлюстраванне выпадкаў парушэння працоўнай дысцыпліны ў калектывах і таму падобнае), начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людмілай Уладзіміраўнай Стома і аўтар гэтых радкоў быў праведзены маніторынг работы намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце сельгасарганізацый: КУВСП “Гарадзец” і імя Маркава, ААТ “Даватарскі”, “Княж”, “Ельня-Агра”, “Буеўшчына”, “Жвіранка”, “Агратэхсэрвіс”.
Як высветлілася, ва ўсіх пералічаных сельгаспрадпрыемствах абсталяваны пакоі адпачынку для жывёлаводаў і механізатараў. Са станоўчага боку можна адзначыць іх стан на жывёлагадоўчых фермах Пялікі, Гарадзец, Зорка, Іёды. З адказнасцю адносяцца да выканання сваіх абавязкаў жывёлаводы фермы Падобы.
У час сустрэчы з работнікамі свінакомплексу “Гарадзец” паступіла просьба: забараніць рэалізацыю піва ў буфеце і скарэкціраваць графік завозу хлеба (да абедзеннага перапынку — да 12 гадзін). Названыя пажаданні даведзены да ведама старшыні райспажыўтаварыства А. Д. Далецкага.

Выяўлена, што на многіх жывёлагадоўчых фермах у пакоях адпачынку адсутнічае перыёдыка, не ў поўным аб’ёме размешчаны наглядны матэрыял і неабходная інфармацыя, пералік якой быў даведзены да ведама ўсіх намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Дадзеныя пытанні ў чарговы раз узняты пры правядзенні атэстацыі намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.
А вось у ААТ “Ельня-Агра” і “Даватарскі” — на інфармацыйных стэндах у найбольш шматлюдных месцах размешчаны сатырычныя матэрыялы з жыцця працоўных калектываў. Першыя спробы ў гэтым напрамку робяцца ў ААТ “Агратэхсэрвіс”,”Буеўшчына”, “Княж” і іншых.
З вялікай адказнасцю адносяцца да сваіх абавязкаў намеснікі кіраўнікоў Н. В. Катушонак (КУВСП “Гарадзец”), А. В. Ліпскі (ААТ “Ельня-Агра”), В. Г. Вялічка (ААТ “Даватарскі”).
Кацярына СОСНА
