7 літраў малака і шмат непрыемнасцяў і сораму. Пра выпадак крадзяжу малака ў ААТ «Даватарскі»

Сельское хозяйство

У ААТ “Даватарскі” у чырвоным кутку фермы Валожынкі на відным месцы вісіць “Акно ганьбы”, ці як мы раней называлі “Маланка”. На ім змешчана карыкатура даяркі, якую “злавілі” работнікі  Дэпартамента аховы з украдзеным малаком. Адбылося гэта 9 студзеня, калі жанчына несла дамоў 7 літраў сырадою. Пакуль будуць разбірацца з гэтай справай кампетэнтныя органы, мы паразважаем.
Даяркі кожны дзень на працы. Магчыма, не заўсёды знаходзяць часу, каб купіць прадукты ў магазіне, у тым ліку і малако. Зразумела, сям’ю карміць трэба. Але ж не красці тое, з чым кожны дзень сутыкаешся. У дадзеным выпадку малако, мяса, камбікорм. Для людзей, нячыстых на руку, існуюць розныя сродкі папярэджання і як у дадзеным выпадку, пільная работа службы аховы.
Каб не здаралася крадзяжоў, кіраўніцтва ідзе насустрач сваім працуючым. Па распараджэнню дырэктара гаспадаркі малако можна выпісваць па больш нізкіх цэнах, чым у гандлі. У кожнай гаспадарцы свая цана, якая залежыць ад якасці атрыманай прадукцыі. У тым жа ААТ “Даватарскі” за 1 літр малака трэба заплаціць з улікам падатку на дабаўленую вартасць 3,040 рубля, у ААТ “Васюкі”, “Жвіранка”, КУВСП імя Маркава — 2,762 — па цане вышэйшага гатунку.
Як бачна з лічбаў, у шмат разоў менш давядзецца заплаціць за куплены літр малака, чым за штраф, які вынесе суд. А колькі яшчэ ганьбы і сораму!
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *