Узнагароды за сумленную працу

Общество

IMG_9273У час чарговай нарады ў райвыканкаме, якая прайшла 11 красавіка, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскага райвыканкама Юліі Леанідаўне Протас, якая ўзначальвала раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, і галоўнаму спецыялісту Іёдскага сельвыканкама Жанне Уладзіміраўне Палягошка. Мікалай Ірынархавіч павіншаваў таксама Лужкаўскі комплексны прыёмны пункт Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання за занятае другое месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ў намінацыі “Пераможца рэспубліканскага конкурсу сярод сельскіх КПП”. Адпаведную Ганаровую грамату Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару Шаркаўшчынскага КБА Вользе Аляксандраўне Далецкай.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9268 IMG_9272



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *