У Шаркаўшчынскім РАНС павіншавалі сваіх ветэранаў

Служба 101

IMG_9317Многія гады пажарныя Беларусі лічылі сваім прафесійным святам 17 красавіка, бо менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе пажарнай службе ўпершыню быў нададзены статус дзяржаўнай. Цяпер 17 красавіка лічыцца днём ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

У гэты дзень у Шаркаўшчынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага свята. Кіраўніцтва РАНС запрасіла тых супрацоўнікаў, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Сярод іх прысутнічалі былыя начальнік Шаркаўшчынскай пажарнай часці Мікалай Пятровіч Еўдакімаў, намеснік начальніка дадзенай часці Віктар Іосіфавіч Гуляшка, інспектар Сяргей Іванавіч Шошын, начальнік ПАВП № 11 аг. Васюкі Аляксандр Уладзіміравіч Сідарчук, вадзіцель гэтага паста Андрэй Мечыслававіч Васюк, вадзіцель ПАВП № 12 в. Варонка Аляксандр Іванавіч Ішчык, начальнік каравула Мілецій Паўлавіч Глушонак, вадзіцель Вікенцій Антонавіч Русачонак.

Гісторыя жыве ў падзеях, імёнах, людской памяці. У пачатку мерапрыемства прысутным прадэманстравалі слайдфільм пра шаркаўшчынскіх вогнеборцаў. Ветэранам службы цікава было паглядзець на фотаздымкі далёкіх гадоў, на якіх былыя пажарныя стаяць у парадным страі, ліквідуюць наступствы стыхіі. Многіх, на жаль, ужо няма ў жывых.

Затым начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Андрэй Мечыслававіч Федуковіч ва ўрачыстай атмасферы ўручыў медалі “Ветэранская ўдзячнасць” Мілецію Паўлавічу Глушонку і Вікенцію Антонавічу Русачонку. Медалём “За самаадданую службу” ўзнагароджаны таксама вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валерый Фёдараў.

— Прыміце шчырыя віншаванні з днём ушанавання ветэранаў пажарнай службы, — сказаў у сваёй прамове Андрэй Мечыслававіч Федуковіч. — Лепшыя гады свайго жыцця вы прысвяцілі службе радзіме. Вялікая ваша заслуга заключаецца і ў тым, што цяпер вы перадаеце свой жыццёвы вопыт маладому пакаленню. Жадаю вам, вашым сем’ям здароўя, дабрабыту, доўгіх год жыцця і мірнага неба над галавой!

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9297 IMG_9298 IMG_9301 IMG_9309 IMG_9314 IMG_9322 IMG_9323 IMG_9328



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *