Як святкавалі Вялікдзень нашы продкі. Святочная праграма і выстава творчых работ «Галінка вярбы і велікоднае яйка» у раённым Цэнтры рамёстваў

Актуальное

IMG_514 (Копировать)Як вядома, велікодныя богаслужэнні ў праваслаўных і каталіцкіх храмах адрозніваюцца, але народныя традыцыі святкавання, што склаліся ў нашай мясцовасці, дзе веруючыя абедзвюх канфесій жывуць побач, практычна аднолькавыя. Як святкавалі Вялікдзень нашы продкі, а яны заўсёды  загаддзя і з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да аднаго з самых значных і прыгожых царкоўных святаў, прадэманстравалі ўдзельнікі святочнай праграмы, што адбылася ў раённым Цэнтры рамёстваў 21 красавіка. Цікавы сцэнарый, распрацаваны разам з супрацоўнікамі раённага Цэнтра рамёстваў метадыстам па фальклору РЦК Алёнай Сухаверскай, дазволіў усім прысутным зазірнуць у мінулае, далучыцца да народных традыцый, абрадаў і звычак нашых продкаў. Напачатку святочнай праграмы усіх яе ўдзельнікаў і гасцей са святам Вялікадня павіншавалі Благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага раёна, протаіерэй Пётр Бараноўскі і ксёндз-пробашч парафіі Узвышэння святога Крыжа Крыштаф Сілкоўскі. Атмасферу свята напярэдадні дня Уваскрашэння Хрыстова  дапамаглі ствараць  ўдзельнікі  вакальнага гурта касцёла “Узвышэння Святога Крыжа” пад кіраўніцтвам Святланы Гірстун, чые мілагучныя, яркія і надзвычай прыгожыя лірычныя кампазіцыі сталі сапраўдным упрыгожваннем святочнай праграмы. Самадзейныя артысты шмат жартавалі, весялілі гасцей, праводзілі з імі розныя гульні і конкурсы.  Цікавую святочную праграму для шаркаўчан  падрыхтавалі і правялі Вікторыя Дубоўская, Алёна Сухаверская, Святлана Заіка, Аляксей Краўчанка, Яўген Ананіч, Сяргей і Ганна Рымдзёнкі, Ірына Груніна, Святлана Шымуковіч, Вольга Беласлудцава, Марыя Ахрамёнак, Валянціна Сякеркіна і Ўлад Сіманіс, іншыя самадзейныя артысты аённага Цэнтра рамёстваў. У гэты ж дзень наведвальнікі ўрачыстасці змаглі пазнаёміцца з выставай творчых работ таленавітых  шаркаўшчынскіх жанчын, якая мела назву “Галінка вярбы і велікоднае яйка”. Свята вельмі спадабалася і ўсе прысутныя яшчэ раз пераканаліся ў тым, што крыніца творчых задумак наведвальнікаў раённага Цэнтра рамёстваў невычарпальная.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_524 (Копировать)IMG_9535 (Копировать)IMG_9533 (Копировать)IMG_9549 (Копировать)IMG_9544 (Копировать)IMG_9540 (Копировать)IMG_9538 (Копировать)IMG_9529 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *