У раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху перамагла каманда Шаркаўшчынскай СШ № 2

Госавтоинспекция Молодежь

DSCN0506 (Копировать)

Раённы агляд-конкурс агітбрыгад юных інспектараў дарожнага руху ў гэтым годзе праходзіў на базе Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2. Яго арганізатарамі па традыцыі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і аддзяленне ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС. Для ўдзелу ў раённым этапе спаборніцтваў свае атрады прадставілі 5 навучальных устаноў раёна, сярод якіх Більдзюжская, Лужкаўская СШ, Шаркаўшчынскія СШ № 1 і № 2, Іёдская ДС-СШ.

Дзеці спаборнічалі ў веданні правілаў дарожнага руху, дэманстравалі ўменне кіраваць веласіпедам, аказвалі першую медыцынскую дапамогу, прадстаўлялі свае тэматычныя газеты. Самым відовішчным конкурсам стала агітацыя за дарожную бяспеку. Тэматычныя песні, сцэнкі і мініяцюры, прафілактыка дарожнага траўматызму праз гумар і гульню — усё гэта можна было ўбачыць падчас яркіх выступленняў агітбрыгад.

— Каб выхаваць законапаслухмянае пакаленне, павага да правілаў дарожнага руху павінна фарміравацца яшчэ ў дзяцінстве, —упэўнены педагогі, якія рыхтавалі каманды да ўдзелу ў конкурсе. — Сутнасць руху ЮІД, якім захапляюцца сучасныя школьнікі, у тым ліку і вучні Шаркаўшчынскага раёна, у наступным: дзеці на ўласным прыкладзе вучаць сваіх равеснікаў і малодшых школьнікаў абавязкова выконваць усе патрабаванні правілаў дарожнага руху. А сам агляд-конкурс юных інспектараў — каманднае спаборніцтва, у якім рэзультат залежыць ад падрыхтоўкі і стараннасці кожнага з удзельнікаў.

Раённы этап агляду-конкурсу агітбрыгад юных інспектараў дарожнага руху завяршыўся перамогай вучняў Шаркаўшчынскай СШ № 2. На другім месцы — каманда сярэдняй школы № 1 нашага гарадскога пасёлка. Замыкае тройку лідараў каманда Лужкаўскай СШ. Дыпломы за перамогу камандам-удзельніцам, а таксама вучням, якія сталі пераможцамі ў асабістым першынстве падчас конкурсу «фігурнае” ваджэнне веласіпеда дзецям уручылі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Кацярына Рыгораўна Міхнёнак і інспектар ДПС Шаркаўшчынскага РАУС Міхаіл Сямёнавіч Фамін. Юныя інспектары дарожнага руху з Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 прадставілі наш рэгіён на занальным этапе конкурсу агітбрыгад у горадзе Браслаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_9678 (Копировать)IMG_9671 (Копировать)IMG_9569 (Копировать) IMG_9573 (Копировать) IMG_9581 (Копировать) IMG_9589 (Копировать) IMG_9596 (Копировать) IMG_9610 (Копировать) IMG_9625 (Копировать) IMG_9631 (Копировать) IMG_9639 (Копировать) IMG_9642 (Копировать) IMG_9648 (Копировать) IMG_9649 (Копировать) IMG_9650 (Копировать) IMG_9651 (Копировать) IMG_9652 (Копировать) IMG_9653 (Копировать) IMG_9656 (Копировать) IMG_9662 (Копировать) IMG_9665 (Копировать) IMG_9670 (Копировать)
IMG_9683 (Копировать) IMG_9691 (Копировать) IMG_9695 (Копировать)DSCN0482 (Копировать)DSCN0485 (Копировать)DSCN0486 (Копировать)DSCN0488 (Копировать)DSCN0490 (Копировать)DSCN0492 (Копировать)DSCN0496 (Копировать)DSCN0498 (Копировать)DSCN0499 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *