7 мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень сувязі

Актуальное

вядучы бухгалтар РВЭС Святлана Сайкоўская
вядучы бухгалтар РВЭС Святлана Сайкоўская

Цяпер без сувязі цяжка прадставіць развіццё грамадства. Менавіта дзякуючы сродкам сувязі здзяйсняецца ўзаемадзеянне ўсіх сістэм грамадства і перадаецца інфармацыя за тысячы кіламетраў.

Напярэдадні гэтага прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам Шаркаўшчынскага вузла электрычнай сувязі Дзмітрыем Дзяменцьевічам Цыркіным. Вось, што ён паведаміў:

— За мінулы год падключана 216 абанентаў шырокапалоснага доступа да сістэмы Інтэрнэт, а па стане на сённяшні дзень колькасць абанентаў складае 3911. Акрамя гэтага маюцца 4896 абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання.

Абаненты таксама карыстаюцца такімі сучаснымі паслугамі сувязі, як “Родительский дом”, “Антивирусная защита”. Агульная колькасць абанентаў асноўных тэлефонных апаратаў складае 7238, у тым ліку на гарадскіх телефонных сетках — 3283 адзінак, на сельскіх сетках — 3955 адзінак.

У мінулым годзе, як планавалася, пераключаны абаненты ў гарадскім пасёлку па тэхналогіі аптычны кабель GPON. Пры падключэнні абанентаў па дадзенай тэхналогіі аптычны кабель пракладваецца непасрэдна да месца ўстаноўкі абаненцкага абсталявання. Асноўнай мэтай абнаўлення ўжо існуючых сетак доступу з’яўляецца, перш за ўсё, неабходнасць паляпшэння якасці і пераліку паслуг за кошт пераключэння існуючых абанентаў шырокапалоснага доступа (xDSL) на новую тэхналогію (xPON). Гэта дазволіць абанентам мець шырокавяшчальныя магчымасці, а таксама пашырыць дадатковыя сервісы і павялічыць хуткасці абмену трафікам перадачы дадзеных у залежнасці ад патрабаванняў абанентаў.

Праводзімая работа па мадэрнізацыі і тэхнічным пераўзбраенні сетак сувязі раёна дазволіла нам дасягнуць узроўню дзяржаўных сацыяльных стандартаў у поўным аб’ёме. Па стане на 1 мая 2017 года ў Шаркаўшчынскім РВЭС зарэгістраваных заяў на ўстаноўку тэлефона тэрмінам чакання больш за адзіны год не маецца. У населеным пункце з колькасцю жыхароў 1,5 тысячы чалавек забяспечваецца магчымасць аказання паслуг шырокапалоснага доступу ў сістэму Інтэрнэт.

Сёлета таксама плануецца падключэнне 460 абанентаў у гарадскім пасёлку па вуліцах М. Горкага і Чырванадворская, а таксама ў мікрараёнах сярэдніх школ № 1 і № 2 на тэхналогію GPON.

Карыстаючыся выпадкам, напярэдадні прафесійнага свята хачу павіншаваць усіх сваіх калег, ветэранаў працы з Днём сувязі! Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях і шчасця!”

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

Электраманцёр Браніслаў Лаўрыновіч
Электраманцёр Браніслаў Лаўрыновіч


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *