Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Хрысціння Маісееўна Іванова ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама

Актуальное

намеснік старшыні райвыканкама Валерый Венядзіктавіч Казлоўскі і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Хрысціння Маісееўна Іванова
намеснік старшыні райвыканкама Валерый Венядзіктавіч Казлоўскі і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Хрысціння Маісееўна Іванова

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Венядзіктавіч Казлоўскі і начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Валянціна Вільгельмаўна Клімза наведалі на даму ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Хрысцінню Маісееўну Іванову. На старонках раённай газеты мы паведамлялі нашым чытачам пра жыццё і баявы шлях гэтай паважанай жанчыны. Прадстаўнікі ўлады ўручылі Хрысцінні Маісееўне Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага райвыканкама, грашовую прэмію і кветкі, пажадалі ёй даўгалецця, аптымізму, увагі, любові і клопату з боку сваіх родных і блізкіх людзей.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *